Квасо́ўка (, ) — аграгарадок у Гродзенскім раёне, за 15 кіламетраў на поўдзень ад Гродна, на аўтадарозе Гродна — Лунна. Цэнтр сельсавета (з 1967 годаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).).
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Квасоўка вытворная ад прозвішча КвасаўВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 157..
Гісторыя У 1434 годзе згадваецца маёнтак Квасоўка Гродзенскага павета ВКЛ, уладанне Ю. І. Забярэзінскага, потым Ю. І. Ільініча. У 1558 годзе каралеўскі двор Гродзенскай эканоміі Троцкага ваяводства (10 валок ворыва) і аднайменнае сяло (35 валок зямлі, 35 сямей сялян, дамы якіх знаходзіліся каля балота Квасоўцы. У 1567 годзе ўладанне М. Ю. Радзівіла. У 1626 годзе маршалак ВКЛ Крыштаф Весялоўскі пабудаваў тут касцёл і выдаў яму фундуш на квасоўскія землі, што было пацверджана ў тым жа годзе прывілеем караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III. У 1783 годзе ў складзе Гродзенскай эканоміі, цэнтр адной з шасці губерняў эканоміі і Квасоўскага ключа, куды ўваходзілі 8 вёсак.
Насельніцтва 1959 год — 226 жыхароў. 1970 год — 335 жыхароў. 1995 год — 1044 жыхары, 334 гаспадаркі. 1998 год — 1213 жыхароў, 366 двароў. 2009 год — 1266 жыхароў. 2015 год — 1225 жыхароў, 422 гаспадаркі.
Інфраструктура Сярэдняя школа. Дом культуры і бібліятэка. Амбулаторыя і аптэка. Лазнева-пральны камбінат. Аддзяленне сувязі. Цэнтр мастацкіх рамёстваў.
Славутасці
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1856—1872) Сядзіба «Квасоўка-Плятэраўшчына» (XIX ст.) Храм у гонар святога праведнага Іаана Кармянскага (2009—2017)
Іншае На думку М. Бірылы, прозвішча Квасоўка паходзіць ад смал. квасоўка «булка хлеба з прэснана цеста для вырабу квасу», прозвішчы Квасаў, Кваскоў паходзяць ад квасМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 197..
З іншага боку, тут сама паблізу (Індура) фіксавалася прозвішча Квас.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9DCH?i=1056&cat=2325243 Ёсць літоўскае Kvasas, памяншальнае Kvaselis, латышскае KvassLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 1145.https://uzvardi.lv/surname/674603.
Крыніцы
Літаратура
Славутасці
Катэгорыя:Квасоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна