Алег Еўдакімаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера З 2011 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2013 стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Мінск» у Вышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 года ў матчы з «Нёманам» (2:0). 6 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за «Мінск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).

У міжсезонні 2013/14 гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», але сезон 2014 пачаў у дублі «Мінска». У маі 2014 года быў пераведзены ў «Мінск-2», у яго складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы.

Пасля сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў студзені 2015 года Алег вярнуўся ў склад «Мінска». У сезоне 2015 здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сезоне 2016 звычайна выступаў у якасці левага паўабаронцы, а ў сезоне 2017 выкарыстоўваўся на розных пазіцыях у цэнтры поля.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». У складзе гродзенскай каманды стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман» і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Замацаваўся ў аснове сталічнага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».

У ліпені 2022 года пакінуў каманду і неўзабаве афіцыйна быў прадстаўлены ў якасці іграка казахстанскага «Турана».

У лютым 2023 года стаў іграком мінскага «Дынама». У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі і неўзабаве перайшоў у гродзенскі «Нёман». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам.

Міжнародная кар’ера У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Мінск 23 1 2012 дубль Мінск 18 1 2013 Д1 Мінск 5 1 2014 (пач.) дубль Мінск 3 0 2014 Д2 Мінск-2 25 4 2015 Д1 Мінск 25 0 2016 Д1 Мінск 26 3 2017 Д1 Мінск 29 2 2018 Д1 Мінск 29 1 2019 Д1 Нёман 27 1 2020 Д1 Мінск 23 3 2021 Д1 Мінск 23 0 2022 (1) Д1 Мінск 15 0 2022 (2) Д1 Туран 8 1 2023 (1) Д1 Дынама 8 0 2023 (2) Д1 Нёман 13 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск