Невен Субаціч (; нар. , , СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2009—2013).

Клубная кар’ера Раннія гады Невен нарадзіўся ў сям’і баснійскіх сербаўNeven Subotić: Spreman za Rumune . Novosti.rs. Калі яму споўнілася 5 гадоў, сям’я пераехада ў нямецкі горад Шэмберг. У Германіі Невен пачынаў сваю футбольную кар’еру. Ва ўзросце сямі гадоў Невен увайшоў у склад моладзевага клуба «Шварцэнберга». У 1999 годзе сям’я пераехада ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе пражывала сваячніца Жэлька Субаціча, яго бацькі. У 2001 годзе сям’я пераехала ў штат Фларыда, дзе на Невен звярнуў увагу трэнер юнацкай зборнай ЗША Джон Элінгнер. У 2006 годзе юнак пераехаў у Германію, каб гуляць за клуб «Майнц 05».

«Майнц 05» Субаціч дэбютаваў у складзе «Майнца» ў сезоне 2006/07 у матчы супраць мюнхенскай «Баварыі». Сезон 2007/08 каманда правяла ў Другой Бундэслізе, дзе Субаціч стаў адным з найлепшых абаронцаў.

«Барусія» Дортмунд 4 чэрвеня 2008 года Невен заключыў пяцігадовы кантракт з «Барусіяй». Дэбютаваў Субаціч у неафіцыйным матчы за Суперкубак Германіі, дзе дортмундцам супрацьстаяла «Баварыя» Мюнхен. Разам з «Барусіяй» двойчы стаў чэмпіёнам Германіі. Значную частку сезона 2013/14 прапусціў з-за траўмы, у сезоне 2015/16 праз праблемы са здароўем зноў перастаў трапляць у склад і выказаў жаданне пакінуць клуб. У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна»Суботич перешел из «Боруссии» в «Кельн». by.tribuna.com, па заканчэнні сезона 2016/17 улетку 2017 года вярнуўся ў «Барусію». У сезоне 2017/18 згуляў за дортмундскі клуб толькі ў чатырох матчах.

Апошнія гады У студзені 2018 года перайшоў у французскі клуб «Сент-Эцьен»«Сент-Этьен» объявил о трансфере Суботича. by.tribuna.com. У ліпені 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы кантракт з дэбютантам Бундэслігі берлінскім «Уніёнам»Суботич подписал 2-летний контракт с дебютантом Бундеслиги «Унионом». by.tribuna.com.

У верасні 2020 года далучыўся да турэцкага «Дэнізліспора», а ў лютым 2021 года перайшоў у аўстрыйскі «Альтах»Экс-защитник «Дортмунда» Суботич перешел в «Альтах». Клуб идет предпоследним в Австрии. by.tribuna.com, дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У чэрвені 2022 года заявіў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера У 2005—2006 гады Невен выступаў за моладзевыя каманды ЗША. У снежні 2008 года Невен Субаціч адмовіўся ад месцаў у зборных ЗША і Босніі і Герцагавіны і стаў іграком зборнай Сербіі. Яго дэбют у зборнай адбыўся 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць Румыніі. У 2014 годзе адмовіўся ад выступу за зборную, каб не атрымаць рэцыдыў траўмы калена.

Дасягненні Барусія Дортмунд: Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі: 2012 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2013, 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты ЗША Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 II Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Эцьен Катэгорыя:Ігракі ФК Уніён Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Дэнізліспор Катэгорыя:Ігракі ФК Альтах