Арцём Фядзянін (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2012 замацаваўся ў рэзервовай камандзе «Гомеля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў.

У студзені 2013 года разам з іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду. Дэбютаваў за «Гомель» у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2013 года, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:0).

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Рэчыца-2014». Улетку 2014 замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У снежні 2014 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель», з якім у лютым 2015 года падоўжыў кантракт.

У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль «Гомеля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 года папоўніў склад «Гомельчыгунтранса», аднак у красавіку пакінуў клуб, так і не згуляўшы ніводнага матча. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе, але каманда знялася з чэмпіянату. У маі 2016 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У красавіку 2017 года стаў іграком «Асіповічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы». У «Смалявічах» замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2019, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам». У красавіку 2021 года не выступаў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў складзе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб, некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненне з «Дняпром». У першай палове 2022 года з’яўляўся пераважна ў стартавым складзе, з лета стаў выхадзіць на замену. У студзені 2023 года пакінуў «Дняпро».

У лютым 2023 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама». Пакінуў клуб у снежні 2023 года.

Міжнародная кар’ера Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Гомель 5 1 2012 дубль Гомель 28 1 2013 Д1 Гомель 2 0 2014 Д2 Рэчыца-2014 24 1 2015 Д1 Гомель 4 0 2016 Д2 Хімік 21 3 2017 Д2 Асіповічы 26 11 2018 Д1 Смалявічы 25 4 2019 Д2 Смалявічы 23 3 2020 Д2 Спадарожнік 23 6 2021 (1) Д1 Спадарожнік 10 1 2021 (2) Д2 Дняпро 18 2 2022 Д1 Дняпро 23 2 2023 Д2 Паперпрам 28 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель