Малы Замак — узвышша ў Навагрудку, летапісны «вакольны горад».

Апісанне Узвышша размешчана на захад ад Замкавай гары. Малы замак і Замкавая гара цяпер маюць аднолькавую вышыню, якая складае 316—317 м над узроўнем Балтыйскага мора на Малым замку і 316,5 м на Замкавай гары, але плошча Малога замка амаль у тры разы большая. Першапачаткова пляцоўка будучага Малога замка была вышэйшая за астатнія ўзгоркі. Самы высокі яе пункт (315 м) знаходзіўся ў цэнтральнай частцы.

На думку гісторыкаў Таццяны Бубенка і Андрэя Мяцельскага, Замкавая гара і Малы замак Навагрудка першапачаткова ўяўлялі сабой адзінае плато квадратнай формы з бакамі прыкладна 180х180 м (каля 3,6 га). Не раней за XIII стагоддзе быў выкапаны роў, які падзяліў некалі адзінае Замкавае ўзвышша на дзве часткі. Зборны план пабудоў Малога замка дазваляе сцвярджаць, што на мяжы XII—XIII стагоддзяў роў паміж Замкавай гарой і Малым замкам яшчэ не існаваў, і яны ўяўлялі сабой адзіную пляцоўку, на якой і ўзнік дзяцінец Новагародка.

На тэрыторыі Малога замка археолагамі была выяўлена ўнікальная для тагачаснай Беларусі грамадзянская мураваная пабудова — вялікі дом (паводле Ф. Д. Гурэвіч — «павалуша»), датаваны другой чвэрцю XII стагоддзя. Яго атынкаваныя сцены былі ўпрыгожаны фрэскамі з жыційнымі сцэнамі, верагодна, з Барыса-Глебскага цыкла, выкананымі ў той жа мастацкай стылістыцы і такімі ж фарбамі, як і ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку. Паводле альтэрнатыўнай версіі даследчыкаў Т. Бубенькі і А. Мяцельскага, у гэтым будынку магла размяшчацца княжацкая рэзідэнцыя.

Гісторыя Ф. Д. Гурэвіч вызначыла, што першае паселішча ў Навагрудку ўзнікае на пазнейшым Малым замку. Найбольш раннія матэрыялы тут прадстаўлены знаходкамі лімонападобных пацерак, аднабаковымі грабянямі, ключом тыпу «А», бронзавымі пласціністымі пярсцёнкамі, керамікай, характэрнай для Х-ХІ стагоддзяў.

Малы Замак быў заселены як па краях, так i ў цэнтры, тым часам як пазнейшая Замкавая гара спачатку засялялася толькі па краях пляцоўкі. З канца X да канца XI ст. на Малым Замку пераважала свободная забудова. Прычынай ранняга засялення гэтага ўчастка стала дамінантнае становішча заходняй часткі Замкавага ўзвышша (Малога замка)Основание Новоугородка: гипотезы и реальность.

У другой палове XI ст. на паселішчы Замкавай гары насыпалі вал, які ператварыў яе ў дзяцінец, а Малы Замак i суседняе ўзвышша сталі пасадамі. Верагодна, у гэты час пляцоўка, агароджаная валам, служыла як крэпасць i сховішча для жыхароў пасадаў.

Пляцоўка Малога Замка заставалася неўмацаванай да пачатку XII ст. Узвядзенне вала на Малым Замку ў пачатку XII ст. стварала другую лінію абарончых збудаванняў, сфарміраваўся вакольны горад Навагрудка.

У XIII ст. каля падножжа Замкавай гары быў насыпаны вал, а ў XIV ст. ён быў падоўжаны, агароджваючы таксама Малы Замак. Гэты вал складаўся з пяску i гліны шчыльнай структуры. Замкавую гару ад Малога Замка аддзяляў вырыты роўТкачоў М. А. Абароннае дойлідства… С. 21.

Вал на Малым Замку Ткачоў характэрызаваў як дрэваземляное ўмацаванне. У заходняй частцы вала адкрыты рэшткі ахоўнай вежы, складзенай з каменю i цэглы. Гэтая вежа, як i на Замкавай гары, належыць да тыпу валынскіхТкачев М. А. Работа отряда по изученню военного зодчества Белоруссии // АО 1973 г. М., 1974. С. 382.. Дрэвазямляная канструкцыя характэрная для шэрагу гарадоў на тэрыторыі Беларусі (Пінск, Давыд-Гарадок), а таксама з’яўляецца тыповый для гарадоў Валыні i Галіцкай зямлі, дзе яна зафіксавана ў помніках пачынаючы з канца 1 тысячагоддзя.

Даследаванне Культурны слой на ўзвышшы Малы Замак быў адкрыты ў 1956 годзе ў Навагрудку падчас археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага аддзялення Iнстітута гісторыі матэрыяльнай культурыГуревич Ф. Д. К истории древнего Новогрудка. Smіatowіt. Warszawa, 1962, XXІV. C. 558—559, 564..

У насельніцтва, якое засяляла наваградскія ўзвышшы, была ўжо добра сфарміраваная культура. Рэшткі домабудаўніцтва на Малым Замку дазваляюць меркаваць, што там пераважалі наземныя зрубныя пабудовы, хаця сустракаліся i заглыбленыя. Сярод керамікі пераважалі гаршкі з адагнутым венчыкам, частка якіх была толькі ў верхняй частцы абточана на ганчарным крузе. Сярод шматлікіх знаходак ляпнога посуду цікавыя фрагменты тоўстасценных патэльняў, якія служылі навершам печаўМалевская М. В. Некоторые исторические связи Новогрудка в X в. (По материалам керамики) // КСИА. — 1972. — Вып. 129. — С. 14-20; ДН. С. 14-15..

Сярод раннекружальнага посуду на Малым Замку знойдзены таксама некаторыя формы пацерак, у тым ліку мазаічныя пранізкі, якія датуюцца IX-X стст.

У матэрыялах ранняга паселішча на Малым Замку адбіліся заняткі жыхароў сельскай гаспадаркай i разнастайнымі промысламі, а таксама дамашняй вытворчасцю. Аб апошнім сведчаць шматлікія гліняныя i больш рэдкія каменныя прасліцы, касцяныя прылады i іншыя знаходкі.

Падчас шматгадовых раскопак пад кіраўніцтвам Ф. Д. Гурэвіч на Малым замку быў даследаваны фенаменальна багаты цэнтральны квартал, які яна інтэрпрэтавала як арганізаваную рамесную карпарацыю (гісторык А. Куза лічыў яго кварталам вотчыннага баярскага рамяства). У гэтым квартале быў выяўлены ў тым ліку дом галавы гільдыі.

Акрамя таго, падчас археалагічных даследаванняў 1960—1961 гадоў у мураванай пабудове першай паловы — 70-х гадоў XIII стагоддзя быў знойдзены ўнікальны абцугападобны жалезны інструмент — пламбіратар (булацырый), прызначаны для вырабу малафарматных свінцовых пячатак («малых сфрагісаў»). Гэтая знаходка, якая захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, пацвярджае факт існавання ўласнага эмісійнага цэнтра свінцовых пломб у старажытным Навагрудку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ф. Д. Гурэвіч. ЛЕТАПIСНЫ НОВГОРОДОК (СТАРАЖЫТНАРУСКI НАВАГРАДАК)

Катэгорыя:Геаграфія Навагрудка Катэгорыя:Гісторыя Навагрудка Катэгорыя:Узгоркі Беларусі