Зялёныя насаджэнні — сукупнасць драўняных, кустовых і травяністых раслін на пэўнай тэрыторыі. У гарадах яны выконваюць шэраг функцый, якія спрыяюць стварэнню аптымальных умоў для працы і адпачынку жыхароў горада, асноўныя з якіх — аздараўленне паветранага басейна горада і паляпшэнне яго мікраклімату. Гэтаму спрыяюць наступныя ўласцівасці зялёных насаджэнняў: паглынанне вуглякіслага газу і вылучэнне кіслароду падчас фотасінтэзу; паніжэнне тэмпературы паветра за кошт выпарэння вільгаці; зніжэнне ўзроўню шуму; зніжэнне ўзроўню забруджвання паветра пылам і газамм; абарона ад ветраў; вылучэнне раслінамі фітанцыдаў — лятучых рэчываў, якія забіваюць хваробатворныя мікробы; станоўчы ўплыў на нервовую сістэму чалавека.

Зялёныя насаджэнні дзеляцца на тры асноўныя катэгорыі: агульнага карыстання (сады, паркі, скверы, бульвары); абмежаванага карыстання (унутры жылых кварталаў, на тэрыторыі школ, бальніц, іншых устаноў); спецыяльнага прызначэння (гадавальнікі, санітарна-ахоўныя насаджэнні, могілкі і г.д.).

Норма зялёных насаджэнняў агульнага карыстання для буйных гарадоў — 21 м на аднаго чалавека, ці 2,1 гектара на 1000 чалавек

Гл. таксама Азеляненне

Літаратура Якушина Э. И. Древесные растения в озеленении Москвы. М.: Наука, 1982. 160 с. Состояние и охрана окружающей среды г. Перми в 2000 г.: Справочно-информационные материалы. / Муниципальное управление по экологии и природопользованию. Пермь, 2001.

Спасылкі Праектаванне садоў і паркаў — АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ КАМПАЗІЦЫІ ЗЯЛЁНЫХ НАСАДЖЭННЯЎ