Тут прыведзены спіс асноўных твораў беларускага кампазітара Яўгена Аляксандравіча Глебава.
Асноўныя сачыненні
Оперы «Твая вясна». 1963. Лірыка-камічная опера ў 3-х дзеяннях. Лібрэта Мікалая Алтухова. На сцэне тэатра пастаўлена не была. Запісаны мантаж оперы для выканання па радыё (1964). Дырыжор Барыс Райскі, хормайстар Ілья Кліёнскі. «Майстар і Маргарыта». Па аднайменным рамане Міхаіла Булгакава. Лібрэта Ларысы і Яўгена Глебава. Пастаўлена Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь у 1992 годзе. Яўген Глебаў хацеў напісаць оперу яшчэ ў 1975 годзе, калі гэты раман з'явіўся ў часопісе «», але дазвол на напісанне не змог атрымаць.
Аперэты «Прыпавесць пра спадчыннікаў, або Рэпартаж з апраметнай». Лібрэта П. Харкова. Пастаўлена Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі БССР у 1970 годзе. «Мільянершы». 1986. Па аднайменнай п'есе Бернарда Шоу. Лібрэта В. Івановай. Пастаўлена Маскоўскім тэатрам аперэты ў 1986 годзе, Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі БССР у 1987 годзе, Кемераўскім тэатрам музычнай камедыі ў 1987 годзе, Ташкенцкім тэатрам музычнай камедыі ў 1989 годзе. «Калізей». 1993. Лібрэта М. Матукоўскага, вершы Л. Вольскага.
Балеты
«Мара». 1961. Балет у 3-х дзеяннях 9-ці карцінах з пралогам. Лібрэта Яўгена Рамановіча. Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера — 7 кастрычніка 1961 года ў Мінску. Дырыжор Леў Любімаў, балетмайстар-пастаноўшчык А. Андрееў, мастак Яўген Чамадураў. «Беларуская партызанская». Аднаактавы балет. Лібрэта А. Апанасенка. Пастаўлены ў 1965 годзе Дзяржаўным ансамблем танца БССР. Дырыжор Г. Алоўнікаў, балетмайстар-пастаноўшчык А. Апанасенка. «Альпійская балада». 1966. Аднаактавы балет у 3-х частках. Лібрэта Раісы Чарахоўскай па матывах аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброўБыков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 216.. Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 7 ліпеня 1967 года. Дырыжор Газіз Дугашаў, балетмайстар-пастаноўшчык Атар Дадышкіліані, мастак Яўген Чамадураў. 16 лістапада 1972 года балет пастаўлены Чэлябінскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор В. Свойскі, балетмайстар-пастаноўшчык Атар Дадвшкіліані, мастак Яўген Чамадураў. У 1968 годзе музыка балета удастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у азнаменаванне 50-годдзя Кастрычніцкай ревалюцыі 1917 года.
Разліковыя білеты Нацыянальнага банка РэспублікіБеларусь узораў 1992—1999 і 2000 года адпаведназ выявай на рэверсе сцэны з балета «Выбранніца»
«Выбранніца». 1969. Балет у 3-х дзеяннях. Лібрэта А. Вярцінскага і А. Дадышкіліяні па матывах паэт Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган». Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 28 мая 1969 года. Дырыжор Т. Каламійцава, балетмайстар-пастаноўшчык А. Дадзішкіліяні, мастак Я. Чамадураў. У 1970 у музыка балета ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР. 20 чэрвеня 1970 года балет быў пастаўлены Новасібірскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор Г. Арлоў, балетмайстар-пастаноўшчык А. Дадзішкіліяні, мастак А. Марозаў. На Усесаюзным конкурсе ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна музыка балета ўдастоена ганаровага дыплома. «Ціль Уленшпігель». Балет у 3-х дзеях з пралогам. Лібрэта А. Дадзішкіліані па матывах рамана «Легенда аб Ціле Уленшпігеле і Ламе Гудзаке». Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета ў Мінску 29 снежня 1974 года. 26 красавіка 1975 балет быў пастаўлены Львоўскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. У 1976 годзе выйшла другая рэдакцыя балету — «Легенда пра Ціля Уленшпігеля». Прынятая да пастаноўкі Ленінградскім тэатрам оперы і балета імя С. КіраваЛегенда об Уленшпигеле Валентин Николаевич Елизарьев . У 2004 г. В. Елізар’еў зноў звярнуўся да «Легенды пра Уленшпігеля», ажыццявіўшы ў Мінску пастаноўку сваёй трэцяй рэдакцыі балета (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка). 5 красавіка 2010 года ў рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі. «Маленькі прынц». 1981. Лібрэта Ларысы Глебавай. Пастаўлены Тэатрам фінскай нацыянальнай оперы ў 1982 годзе, Вялікім тэатрам СССР (Масква) у 1983 годзе, Тэатрам оперы і балета Ніжняга Ноўгарада ў 1983 годзе, Самарскім тэатрам оперы і балета ў 1990 годзе. Адажыа да балета было пераведзена на вялікую колькасць інструментаў як для сола, так і для розных складаў аркестра. Французскі кампазітар Мішэль Легран зрабіў свой пераклад гэтага адажыа і выконвае яго з . «Курган». 1982. Па аднайменнай паэме Я. Купалы. Лібрэта і А. Вярцінскага. Пастаўлены Беларускім тэатрам оперы і балета ў 1982 годзе. Другая рэдакцыя балета «Выбранніца», якую Яўген Глебаў прысвяціў 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Араторыі «Званы» ў 3-х частках (Званы, Боль страт, Святое). Словы М. Алтухова і У. Арлова. 1967. «Пяцьдзесят год». Слова П. Макаля. 1967. «Свяці, зара» ў 5-ці навэлах («Высокае неба, далёкія зоры» — словы А. Астрэйкі і П. Броўкі; «Радзіма» — словы М. Хведаровіча; «Калі гляджу на роднае аблічча» — словы А. Звонака; «Юнае наша племя» — словы А. Вольскага; «Свяці, зара» — словы М. Танка). 1970. Удастоена Дзяржаўнай прэміі БССР у тым жа годзе. «Мы славім Радзіму сваю» (прысвечана 30-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкай Германіі). Словы П. Макаля. 1979. «Запрашэнне ў краіну дзяцінства». 1974. Словы П. Макаля. 1974. «Слаўся, Кастрычнік». Словы П. Харкова. 1977. «Твой дзень нараджэння». Словы П. Макаля. 1977. «Святло надзей зямлі». Словы П. Макаля. 1977. «Радзіма — кліч вяршыні». Словы П. Макаля. 1979.
Кантаты «За праўду ўстанем». 1956. Словы Л. Украінкі. «Камуністы вядуць». 1959. Словы М. Алтухова. «Ад вышыні да вышыні». 1976. Прысвечана КПСС. Словы П. Макаля.
Сімфанічныя вакальна-харэаграфічныя дзействы «Прысвячаецца 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна». 1970. Словы П. Макаля. «Прысвячаецца 55-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі». 1972). Словы П. Макаля.
Сімфоніі Першая («Партызанская») у 5-ці частках. 1958. Дадзеную сімфонію Яўгену Глебаву дапамог напісаць яго сябар-былы партызан Анатоль Восіпавіч Каладзёнак. Ён шмат расказваў Глебаву пра партызанаў, напяваў яму некаторыя партызанскія песні, якія помніў. Другая («Моладзевая») у 3-х частках. 1963. Трэцяя для аркестра і саліруючага фартэпіяна ў 3-х частках. 1964. Чацвёртая для камернага аркестра ў 4-х частках. 1968. Адзіны трагічны твор Яўгена Глебава:
Толькі Чацвёртая сімфонія, напісаная для камернага аркестра, атрымалася амаль што трагічнай. Сімфонія пра лёс мастака. У канцы твора гучанне музыкі нагадвае камы зямлі, якія кідаюць на вечка труны. Многія пыталіся, чаму так змрочна. «Дык гэта ж пра вайну», — знайшоўся Глебаў. «Ну, тады зразумела. Віншуем». Але гэты твор — выключэнне з правіл, увогуле, ён любіў святло.
«Альпійская сімфонія-балада». 1967. Пятая («Да міру»). 1983. Шостая для мецца-сапрана і аркестра (вакаліз, 1992).
Сюіты
Дзіцячая сюіта для аркестра беларускіх народных інструментаў. 1954. «Палеская сюіта» (Дудары, Балада, Галоп, Вячэрні пейзаж, Танец, 1964). Дзве сюіты з балета «Мара»: Першая (Пралог, Танец «Бульба», Вялікае адажыа, Фінал другога акту, Касмічны танец, Маленькае адажыа, Кода, Апафеоз, 1961); Другая (Вальс, Калыханка, Хабанера, Румба, 1961). Тры сюіты з балета «Выбранніца»: Першая ў 5-ці частках; Другая (Уступленне, Танец рубінаў, Усходні танец, Самнамбулічны танец, Танец карлікаў); Трэцяя (1969). Тры сюіты з балета «Ціль Уленшпігель»: Першая (Нараджэнне Ціля, Нараджэнне Філіпа, Фландрыя, Танец Ціля, Неле, Сарабанда, Жыга, Пакаранне смерцю); Другая (Свята святога Марціна, Таверна, Сядмерыца); Трэцяя (Філіп, Помста Рыбніку, Гезы, Эшафот, Фінал, 1973—1974).
Паэмы Паэма-легенда «Машэка». 1955. Па матывах паэмы Я. Купалы «Магіла льва». Харэаграфічная паэма (1963). «Юнацтва» (1966). «Вясновая карцінка» (1962). «Успамін пра Ціля» (1976). «Святочная паэма» (1977). «Казка» (1979). Уверцюра-паэма для беларускага народнага аркестра. 1980.
Рапсодыя «Беларуская рапсодыя». 1987.
Уверцюры «Юбілейная уверцюра» (1955). «Святочная уверцюра» (1959). «Урачыстая уверцюра» (1961). Уверцюра для духавога аркестра (1992).
Фантазіі Фантазія для фартэпіяна з аркестрам (1951). Фантазія на дзве беларускія народныя тэмы для аркестра беларускіх народных інструментаў (1953). Фантазія для баяна. 1955. Фантазія для эстраднага аркестра на тэму беларускай народнай песні «Перапёлачка».
Ронда Ронда для скрыпкі з аркестрам (1952).
Канцэрты Канцэрт для голасу з аркестрам. 1965. Словы С. Яўсеевай. Канцэрт «Покліч» для аркестра. 1988.
Канцэрціна Канцэрціна для цымбалаў з аркестрам. 1954.
Балады Тры балады для голасу з аркестрам (словы М. Алтухова, 1958): «Лясной ручай»; «Восень»; «Зялёны патрыярх». «Лясныя малюнкі». Для голасу з суправаджэннем. Словы М. Алтухова.
Маршы «Фестывальны марш». 1957. Для духавога аркестра. «Юбілейны марш». 1977. Для духавога аркестра. «Канцэртны марш». 1982. Для духавога аркестра. «Алімпійскі марш». Для эстраднага аркестра.
Оды «Урачыстая ода» (у суаўтарстве з Радзівонам Глебавым, 1992).
Харэаграфічныя навелы «Хірасіма». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Блюз». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Фронт». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Даляр». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Іспанскі танец». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Мушкецёры». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Сувеніры». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965. «Камічная навэла». Лібрэта . 1979.
Інтэрмецца Інтэрмецца для эстраднага аркестра на тэму беларускай народнай песні «Я табун сцерагу». Інтэрмецца для кларнета з аркестрам. Інтэрмецца для эстраднага аркестра.
П'есы «Твая ўсмешка». «Усё пачынаецца з вясны». «Залатая восень» для эстраднага аркестра. «Нам па васемнаццаць». «Пазыўныя вясны». «Марш працы». «Сустрэча». «Мелодыя». «Начны дыліжанс» для эстраднага аркестра. «Жартаўлівая серэнада». «Балада аб трывожным свеце». «Свабодная птушка». Канцэртная п'еса для эстраднага аркестра. Тры п'есы для фартэпіяна для моладзі. Тры п'есы для фартэпіяна. 1966. Чатыры п'есы для фартэпіяна. 1971. Дзве п'есы для фартэпіяна. 1992. Чатыры п'есы (Інтрадукцыя, Таката, Калыханка, Тарантэла) для скрыпкі і фартэпіяна. 1969. Тры п'есы для цымбалаў. 1982.
Танцы «Першы вальс» для фартэпіяна. 1948. Канцэртны вальс для эстраднага аркестра. Вальс для эстраднага аркестра. «Маленькі вальс» для трубы і фартэпіяна. 1984. Лірычны танец для эстраднага аркестра. Танец для эстраднага аркестра. Сатырычны танец для эстраднага аркестра. «Фантастычныя танцы» (1957) для фартэпіяна. Танец з «Палескай сюіты» для скрыпкі і фартэпіяна (1972). «Вясёлы танец» для скрыпкі і фартэпіяна (1992). Полька для эстраднага аркестра.
Гумарэскі Гумарэска для эстраднага аркестра. Гумарэска для балалайкі з аркестрам.
Вакальная музыка Для хору без суправаджэння: 1) «Ларэлея» (словы Г. Гейнэ); 2) «Пасланне да Бястужава» (словы К. Рылеева); 3) «Ой, ня гніце, вятры, вярбы над ракою» (словы М. Танка).
Для хору з суправаджэннем: 1) «Фестывальная» (словы Э. Агняцвет); 2) «Жыць!» (Словы М. Алтухова); 3) «Паходная песня» (словы М. Алтухова); 4) «Майскі вальс» (словы ); 5) «Простыя людзі, за мір!» (Словы А. Астрэйкі); 6) «Песня пра свет» (словы І. Муравейкі); 7) «Не кукуй, зязюлечка» (словы народныя); 8) «У садку» (словы народныя).