Юрый Крот (нар. 28 мая 1968, Слуцк) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Кар’ера

Ігравая Пачынаў кар’еру ў складзе наваполацкай «Дзвіны», пазней гуляў за салігорскі «Шахцёр». У пачатку 1990-х выступаў за клубы Польшчы і Славакіі. Скончыў кар’еру ў 2000 годзе ў складзе мікашэвіцкага «Граніта».

Трэнерская Пасля заканчэння кар’еру стаў працаваць трэнерам дубля салігорскага «Шахцёра». У 2005 годзе ўзначаліў клуб «Слуцкцукар», які на той час выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці. За дзевяць гадоў прайшоў са слуцкім клубам шлях ад аматарскай каманды да клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату краіны.

У 2014 годзе разам са «Слуцкам» дэбютаваў у элітным дывізіёне. Амаль адразу атрымаў вядомасць сваёй экспрэсіўнай прамовай на пасляматчавай прэс-канферэнцыіЮрий Крот: «Пускай „Советская Белоруссия“ возьмет команду и покажет, как надо создать клуб». Пазней таксама за экспрэсіўныя дзеянні неаднаразова выдаляўся з тэхнічнай зоны падчас матчаўБАТЭ — «Слуцк». Крот удален за демонстративное несогласие с решением арбитра и толчок Хагуша. У выніку, «Слуцк» заняў 9-е месца з 12, здолеўшы замацавацца ў Вышэйшай лізе.

Сезон 2015 атрымаўся для «Слуцка» няўдалым, каманда хутка апынулася ў зоне вылету. Як вынік, у жніўні 2015 года Юрый Крот пакінуў пасаду галоўнага трэнера слуцкага клубаЮрий Крот покинул пост главного тренера «Слуцка».

У жніўні 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мар’інагорскай «Вікторыі»Экс-наставник «Слуцка» Юрий Крот возглавил «Викторию», заставаўся на пасадзе да канца сезона.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні

Ігравыя Бронзавы прызёр чэмпіянату БССР: 1989 Срэбраны прызёр чэмпіянату БССР: 1990

Трэнерскія Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Трэнеры ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Беларуськалій Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Футура Гуменне Катэгорыя:Ігракі ФК Пясечна Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан