Ігар Хамляк (нар. ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дублі мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». За асноўную каманду гарнякоў згуляў у 8 матчах (у сезонах 2006 і 2008). У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам «Баранавічаў» у Першай лізе. Другую палову сезона 2011 правёў у наваполацкім «Нафтане», дзе быў другім брамнікам, але ніводнага разу не з’явіўся на полі.
У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. Сезон 2013 правёў у складзе «Гарадзеі», але праз год вярнуўся ў «Граніт». У сезоне 2014 быў другім брамнікам пасля Арцёма Гамялько, з’явіўся на полі толькі 22 лістапада ў матчы апошняга тура супраць «Віцебска» (0:0).
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам». У сезоне 2015 з’яўляўся другім брамнікам пасля Ільі Гаўрылава, на полі ў асноўнай камандзе не з’яўляўся. У студзені 2016 года кантракт брамніка з мікашэвіцкім клубам быў разарваны, аднак у сакавіку ён зноў прыбыў у Мікашэвічы і неўзабаве падпісаў новы кантракт. У сезоне 2016 заставаўся другім брамнікам каманды, правёў 1 матч у Вышэйшай лізе — 5 чэрвеня супраць БАТЭ (0:4). 6 ліпеня 2016 года разарваў кантракт з «Гранітам» і завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея