Праміскуітэт (ад лац. promiscuus — змяшаны, агульны) — бязладныя, нічым не абмежаваныя палавыя сувязі са шматлікімі партнёрамі. Праміскуітэт сустракаецца як сярод мужчын, так і сярод жанчын.
Гісторыя
Тэрмін «праміскуітэт» быў уведзены ў XIX стагоддзі для пазначэння меркаванай стадыі неўпарадкаваных палавых адносін у першабытным чалавечым грамадстве, якія папярэднічалі ўзнікненню шлюбу і сям’і. Аднак здагадка аб такой стадыі дагэтуль не пацвердзілася, бо праміскуітэт непасрэдна не назіраўся ні ў аднаго народа ні ў старажытнасці, ні ў сучасных адсталых грамадствах. Пры гэтым з’ява праміскуітэта досыць лёгка рэканструюецца з дапамогай дадзеных этнаграфіі і пры даследаванні назіранняў за найблізкімі сваякамі чалавека ў жывёльным міры Барыс Шыпаў «Бяда, калі пірагі пачне пячы сапожнік…»(руск.).
Гл. таксама Гетэрызм Групавы шлюб Палігамія Шлюбная здрада Свінг Флінг
Крыніцы
Катэгорыя:Сям’я Катэгорыя:Этналогія Катэгорыя:Сексуальнасць