Свята-Мікалаеўская царква — помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю ў Петрыкаве (сучасная вул. Ліпунова). Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1830 г.
Архітэктура
Мураваны будынак мае крыжападобную кампазіцыю з трохапсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчанае вялікім светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчаная трох'ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У аснове архітэктурна-пластычнага рашэння фасадаў арсенал дэкаратыўных сродкаў старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: закамары, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паяскі, сухарыкі, уразныя вуглавыя калонкі.
Інтэр'ер
Унутраная прастора нарастае ад нізкай трапезнай праз цыліндрычныя скляпенні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Благавешчанне», «Маці Божая з дзіцем».
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Петрыкава Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі