Будынак земскага і гродскага судоў У крыніцах таксама падаецца як Пружанскі жылы дом — колішні будынак у Пружанах, які існаваў у другой палове XVIII—XIX стст. Пабудаваны з дрэва ў стылі барока як гарадскі асабняк.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на цагляным падмурку з мезанінам у цэнтры, завершаны высокім ламаным дахам. Вокны прамавугольныя. Мезанін, завершаны на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам, падтрымліваўся чатырма калонамі, якія ўтваралі перад уваходам ганак. Планіроўка анфіладная. У цэнтры прыхожая і зала з гранёным эркерам на дваровым фасадзе, абапал іх размяшчаліся чатыры жылыя пакоі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пружаны Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Асабнякі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі