Галандская хвароба — негатыўная сітуацыя, калі эканоміка моцна залежыць ад экспарту аднаго ці некалькіх відаў сыравіны, якія забяспечваюць значную долю нацыянальнага прыбытку. Гэта прыводзіць да шырокага прытоку ў краіну замежнай валюты і, адпаведна, падаражання валюты нацыянальнай, што прыгнятае іншыя галіны экспарту. У выніку слаба развіваюцца іншыя нацыянальныя вытворчасці.
Паходжанне тэрміна Адкрыццё галандцамі радовішчаў нафты ў Паўночным моры прывяло да росту нафтавага экспарту, падаражання галандскай валюты і значнага скарачэння традыцыйнага для гэтай краіны экспарту цюльпанаў. Гэта выклікала рост беспрацоўя.
Сітуацыя ў сучаснай Беларусі Некаторыя беларускія эксперты, у прыватнасці Зміцер Крук, тлумачаць цяперашні стан беларускай эканомікі як класічную «галандскую хваробу», спасылаючыся на вялізную залежнасць краіны ад экспарту нафтапрадуктаў і дэградацыю індустрыяльнага сектару, які адрозніваецца высокім прыбытковым коштам прадукцыіУ белорусской экономики обнаружились симптомы «голландской болезни» .
Спасылкі Голандская болезнь. Экономико-математический словарь: Словарь современной экономической науки. — М.: Дело. Л. И. Лопатников. 2003. (русск)
Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны