Шып (Acipenser nudiventris) — від рыб сямейства асятровых. Пашырана ў басейнах Каспійскага і Аральскага мораў, радзей Чорнага і Азоўскага.

Апісанне

Даўжыня больш за 2 м, маса да 50—60 (больш за 40—70Шип Acipenser nudiventris Lovetsky, 1828 // Красная книга Украины) кг. Цела доўгае, верацёнападобнае. Рот у выглядзе папярочнай шчыліны. Ніжняя губа (у адрозненне ад іншых асятровых) не перарваная. Верхняя частка цела шэрая, часам амаль чорная. Бруха белае. Касцяныя пласцінкі (жучкі) на спіне прадаўгаватыя, з вострымі канцамі.

Асаблівасці біялогіі Кормяцца малюскамі і іншымі воднымі беспазваночнымі і дробнай рыбай.

Прахадныя рыбы. Нерастуюць у рэках на ўчастках з хуткім цячэннем і цвёрдым галечным або пясчаным дном. Перыяд нерасту з канца красавіка да канца мая пры тэмпературы 10—15 °С. Самцы дасягаюць палавой спеласці ва ўзросце 6—9 гадоў, самкі ў 12—14 пры даўжыні 110 см. Пладавітасць складае ад 250 тыс. да 1 млн 290 тыс. ікрынак. Жывуць да 30 гадоў.

Утварае гібрыды з бялугай, сяўругай і рускім асятром.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Шип (Acipenser nudiventris) // Наша-Природа.рф Шип (аральская популяция) // Красная книга Казахстана Шип (Acipenser Nudiventris) // Экология. Всё об экологии Шип Acipenser nudiventris Lovetsky, 1828 // Красная книга Украины

Катэгорыя:Асятровыя