Каралі́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Каралін.
Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Анзельмаўскі, Багуціцкі, Ельскі, Засінцаўскі, Кармянскі, Качышчаўскі, Кузьміцкі, Рамязоўскі, Санюкоўскі, Скародненскі, Старавысокаўскі. 24 верасня 1926 года Анзельмаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыяльны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Махнавіцкі і Мялешкавіцкі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. У 1929 годзе Анзельмаўскі нацыянальны сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 5 лютага 1931 года Каралін перайменаваны ў Ельск, раён перайменаваны ў Ельскі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ельскага раёна Катэгорыя:Ельск