Буды́нак абутко́вай фа́брыкі М. Цы́твера — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 15 (ранейшы адрас — вул. Аляксандраўская, 11). Разам з дамамі № 13 і 17 уяўляе сабой вялікі аб'ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Гісторыя Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Абутковая фабрыка адкрылася ў 1871 годзе як шавецкая майстэрня. Абутак шыўся з загатовак, што паступалі ад рамеснікаў. Вядома, што ў 1913 годзе на фабрыцы было занята 40 працоўных, дзейнічаў рухавік. У тым жа годзе было выраблена абутку на 55 тысяч рублёў.
Архітэктура Дом № 15 уяўляе сабой двухпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Другі паверх дома члянёны лучковымі вокнамі ў простых ліштвах, некаторыя з іх дапоўнены лучковымі сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 17 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску