Ленінапа́д — стыхійны дэмантаж або знос помнікаў Леніну. Атрымаў такую назву падчас Еўрамайдана ва Украіне.

Гісторыя

Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Украіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 года ў Чэрванаградзе Львоўскай вобласці. У 1990-х гадах на Галічыне і Валыні дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-х гадоў дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных абласцях Украіны. З пачаткам Еўрамайдана ў 2013 годзе актывісты знеслі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Пачаўся стыхійны дэмантаж і ва ўсходніх абласцях Украіны. За 2014 год знесена 552 манумента Леніну.

Ленінапад у Беларусі На думку маскоўскага культуролага Дзмітрыя Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль не зносілі цэнтралізаванаЗа гады незалежнасці ў Беларусі стала на 200 помнікаў Леніну меней // UDF.by, навіны. Знос помнікаў Леніну практыкуецца рэдка, часцей іх пераносяць у іншыя месцы. Напрыклад, 24 лютага 2015 года ў мінскім мікрараёне Вялікі Лес быў знесены помнік ЛенінуБудаўнікі ў Мінску скінулі помнік Леніну // Хартыя'97, навіны, каб зрабіць скрыжаваннеПамятник Ленину устанавливают возле минской школы, а праз два месяцы гэты помнік быў устаноўлены каля школы № 84 г. МінскаЛя школы ва Уруччы паставілі помнік Леніну // Наша Ніва.

Гл. таксама Дэкамунізацыя ва Украіне

Пушкінапад

Крыніцы

Спасылкі Херсон: знос помніка Леніну ў цэнтры горада Від ленінізму до ленінопаду — Павло Подобєд, Український інститут національної пам’яті; Першакрыніца: . 32 гарады і мястэчкі Беларусі, дзе больш няма помніка Леніну // «Радыё Свабода»

Катэгорыя:Еўрамайдан Катэгорыя:Антыкамунізм Катэгорыя:Дэрусіфікацыя