Ілія (ІлляВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 146.) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Назва
Ул. Тапароў суадносіў назву з прускімі гідронімамі Ilantz, Ilauia, Ila, літ. Ylėlis, Ylyčia, лтш. Īle і г. д., якія параўноўваюць з лтш. īls «вельмі цёмны» або са слав. ilъ «глей»В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 38-39..
Назвы літоўскіх рэчак Yl-upis, Ylelis, балотаў Yl-a-balė, Yl-a-raistis, латышскай рэчкі Īle, прускіх рэчак Ilie, Ilauia і інш. літоўскі гідраніміст А. Ванагас звязваў найперш з латышскім īls "зусім цёмны", якое далей роднаснае з рускім, польскім, грэцкім словамі для абазначэння глею, гразіA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 129..
Назву прускай рэчкі Ilie Ул. Тапароў аднаўляў як Il-ja, параўноўваючы з назвай літоўскай ракі IlijaВ.Н. Топоров Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 38-39, 42. (чытаецца: Ілья, Ілія).
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, найбольш верагодна славянскае паходжанне ад тэрміна іл — ільная ракаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 146..
На думку К. Бугі, назву гэтай ракі славяне прынеслі з сабою са сваёй прарадзімы з-за ПрыпяціK. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883..
Водапісанне Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўныя прытокі: Бачылаўка, Дроздка, Талва (справа), Каменка, Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Баброўка, Жучок, Шчарка, Рыбчанка (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
У Іліі вядуцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — мянтуз.Рыбалка в Беларуси — Форум Большого Рыболовного Интернет Клуба
Літаратура
Спасылкі
Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі