Патрыярх Стэфан I (; лістапад 867 — 18 мая 893) — патрыярх Канстанцінопальскі.

Сын імператара Васіля I і Еўдакіі Інгерыны. Лічыцца, што рэальным бацькам Стэфана і яго брата, Льва, будучага імператара, быў папярэднік Васіля I — імператар Міхаіл III, бо да шлюбу з Васілём I, Еўдакія была палюбоўніцай Міхаіла III.

Стэфан з дзяцінства быў пастрыжаны ў манахі.

Пасля ўзыходжання на прастол, імператар Леў VI паставіў замест патрыярха Фоція яго свайго брата, 18-гадовага Стэфана.Прадаўжальнік Феафана. Кніга VI, глава 2.

Стаўшы самым маладым патрыярхам, Стэфан не пакінуў пасля сябе якіх-небудзь значных дзеянняў. Пасля яго смерці ў 893 годзе, імператар Леў VI, па савеце свайго міністра, Стыліяна Заутцы, прызначыў на патрыяршую кафедру Антонія.

Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Візантыі