Шко́дран Муста́фі (; нар. , Бад-Герсфельд, Германія) — нямецкі футбаліст албанскага паходжання, абаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Клубная кар’ера Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сістэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клубах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клуба «Гамбург», пакуль у 2009 годзе не з’ехаў у Англію ў клуб «Эвертан».
За англійскі клуб ігрок дэбютаваў у матчы Лігі Еўропы супраць беларускага БАТЭ 16 снежня 2009 года, выйшаўшы на замену замест Тоні Гіберта. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе і ў студзені 2012 года пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах свабоднага агента. На той момант генуэзскі клуб выступаў у Серыі B.
26 мая 2012 года нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клуб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клуб з Генуі саступіў з лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 года Мустафі забіў свой першы гол за клуб у матчы Серыі A супраць «Аталанты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.
7 жніўня 2014 года Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Ла Лігі «Валенсіяй», паводле чутак трансфер іграка каштаваў іспанцам 8 млн еўраMustafi ya es oficialmente jugador del Valencia. Marca.. 30 жніўня 2016 года лонданскі «Арсенал» афіцыйна пацвердзіў пераход Мустафі«Арсенал» подтвердил переход Мустафи. by.tribuna.com..
З 2019 года стаў шмат прапускаць з-за траўм. 1 лютага 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Шальке 04»Мустафи подписал контракт с "Шальке". football.by.. Па выніках сезона 2020/21 гельзенкірхенцы страцілі месца ў Бундэслізе, і абаронца пакінуў клуб.
У верасні 2021 года стаў іграком іспанскага клуба «Левантэ»Мустафи перешел в «Леванте». sports.ru.. Пакінуў «Левантэ» па заканчэнні сезона 2022/23.
Міжнародная кар’ера 28 лютага 2014 года Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Германіі на таварыскі матч супраць зборнай ЧыліLöw nominiert Lasogga, Mustafi, Ginter und Hahn. Kicker.de. Аднак дэбютаваў ігрок толькі 13 мая ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.
Шкодран быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек да чэмпіянату свету 2014 года, аднак у канчатковую заўяву не трапіў. Не зважаючы на гэта, пасля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасці замены РойсаMarco Reus the latest star to be ruled out of the World Cup after picking up ankle injury in Germany win over Armenia. Daily Mail.. Шкодран з’яўляўлся на пляцоўцы ў двух першым матчах, ввыходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазней быў заменены з-за траўмы.
Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2017, 2020
Германія: Чэмпіён свету: 2014 Пераможца Кубка канфедэрацый: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Левантэ Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе