Камані́шнік (Succisa) — род кветкавых раслін падсямейства сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёю 40—100 см. Сцябло прамастойнае з доўгімі міжвузеллямі. Лісце цэласнае, ланцэтнае, на сцябле супраціўнае, пры корані ў разетцы. Кветкі сіне-фіялетавыя, блакітна-бэзавыя, радзей белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — 4-гранны касматы арэх.
Віды
Арэал
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — База Растения Беларуси — трапляецца па ўсёй тэрыторыі на нізінных лугах, ускрайках балот, лясных палянах. Народныя назвы: каманіца, каноплі лясныя, папы.
Значэнне
Лекавая, дубільная, фарбавальная і меданосная расліна.
Літаратура Каманішнік // — С. 457.
Спасылкі
Succisa // The Plant List
Катэгорыя:Варсянкавыя