Міге́л Луі́ш Пі́нту Вело́зу (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Піза». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2015).
Клубная кар’ера
«Спортынг» Велозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бенфіцы», дзе яго бацька Антоніа Велозу быў капітанам і гуляў на пазіцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але не быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бенфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сезоне 2004/05 яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Велозу пачынаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Для атрымання вопыту і навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавіды». У выніку добрай гульні, паказанай у клубе другога дывізіёна, Велозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Велозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэра». «Спортынг» перамог з лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым іграком матча. Велозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасведчанымі ігракамі, як Тонел, Андэрсан Полга, Куштодыу, Марка Канейра.
У студзені 2007 года Велозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 года.
«Джэноа» і «Дынама» 30 ліпеня 2010 года Мігел перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа».
4 ліпеня 2012 года Мігел перайшоў у склад украінскага клуба «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Джэноа». Пакінуў генуэзскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18, аднак у кастрычніку 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам.
«Элас Верона» У ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Элас Верона». Пакінуў веронскі клуб па заканчэнні сезона 2022/23.
«Піза» У жніўні 2023 года стаў іграком «Пізы».
Міжнародная кар’ера Пасля добрага выступу Велозу на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд у 2007 годзе, трэнер зборнай Партугаліі Луіс Феліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Велозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць зборнай Азербайджана.
Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 года ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Мальты.
Дасягненні Спортынг Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2007, 2008
Дынама Кіеў Чэмпіён Украіны (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Украіны (2): 2014, 2015
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Алівайш і Маскавіды Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Ігракі ФК Піза