Альберта Эварыста Хінастэра (; ,  — , ) — аргенцінскі кампазітар, педагог. Член Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі (1957), Бразільскай акадэміі музыкі (1958), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры (1968).

Скончыў Нацыянальную кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе ў 1938 годзе. У 1948—1958 гадах дырэктар заснаванай ім кансерваторыі ў горадзе Ла-Плата, з 1965 года адзін з арганізатараў і дырэктар Лацінаамерыканскага цэнтра музычных даследаванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці ўласцівы сувязь з народнай аргенцінскай музыкай, сінтэз лацінаамерыканскай спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нацыянальных элементаў.

Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (пастаноўка 1964), «Беатрыс Чэнчы» (пастаноўка 1971); балеты, у тым ліку «Панамбі»(пастаноўка 1952); кантаты; канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі і арфы з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п’есы; рамансы.

Літаратура

Катэгорыя:Мастацтва Аргенціны Катэгорыя:Оперныя кампазітары