Востраў Лансаротэ () — востраў у складзе Канарскіх астравоў, правінцыі Лас-Пальмас. Плошча — 845,94 км², насельніцтва — 141 938 чалавек (2009). Падзяляецца на 7 муніцыпалітэтаў, самым густанаселеным з якіх з'яўляецца Арасіфэ — сталіца вострава.

Назва вострава паходзіць ад імя генуэзскага купца Лансалота Малачэла, які наведаў востраў в XIV стагоддзі.

Апісанне

Лансаротэ — самы паўночны і ўсходні з буйных астравоў Канраскага архіпелага. Ён вядомы як "востраў агнядышных гор.

Востраў знаходзіцца ў 140 км ад узбярэжжа Афрыкі і 1000 км ад матэрыковай Еўропы.

Вулканы Вывяржэнне працягвалася шэсць гадоў і ў яго выніку трэць вострава зрабілася пакрытай базальтам і поплам, што вельмі негатыўна ўплывае на гаспадарку Лансаротэ. На востраве актыўна вядзецца здабыча солі.

У паўночна-ўсходняй частцы вострава ля падножжа гары Карона знаходзіцца ўнікальная вулканічная пячора Куэва-дэ-лас-Вердэс.

Галерэя

Спасылкі Вінаграднікі Лансаротэ на "ГеоМозаике" Лансаротэ — Афіцыйная веб-старонка пра турызм на Канарскіх астравах Гід па Лансаротэ

Катэгорыя:Канарскія астравы