Татарскі мост — колішні драўляны мост цераз раку Свіслач у Мінску, які злучаў Татарскае прадмесце з раёнам Старажоўкі (ад Мала-Татарскай вул. да вул. Старавіленскай і Семінарскага зав.). Мост размяшчаўся недалёка ад цяперашняга Гарбатага моста вышэй па цячэнні і быў прамым працягам сучаснай вуліцы Заборскага.
Пытанне аб будаўніцтве Татарскага і Аранскага мастоў цераз Свіслач, якія павінны былі злучыць адпаведна Татарскае прадмесце і Ляхаўку з цэнтрам горада і стаць новымі транспартнымі артэрыямі, падымалася ў гарадскім упраўленні яшчэ ў 1909 г. Паводле іх меркавалася пусціць конны транспарт, разгрузіўшы цэнтральныя вуліцы і не разбураючы маставыя ў цэнтры горада. Аднак ажыццявіць гэтыя планы ўдалося толькі ў 1917 г. пры садзейнічанні ваеннага ведамстваГазета «Вестник Минского губернского комиссариата», 1917 г.. Існаваў да 1970-х гадоў.
Спасылкі Мінскія масты ўчора і сёння // TUT.BY
Катэгорыя:Масты цераз Свіслач (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Масты Мінска Катэгорыя:Татарскае прадмесце Катэгорыя:Старажоўка Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:1917 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1970-я гады Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Драўляныя масты