Варо́ныРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 73). () — аграгарадок (да 2009 — вёска), цэнтр Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна на беразе возера Палонскага. За 12 км ад Віцебска на аўтадарозе Віцебск — Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Плошча 237,8393 га.
Гісторыя Назва вёскі, магчыма, паходзіць ад мянушкі або прозвішча Варона. Вёска вядома як маёнтак з XVI ст. у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць паноў Крывашэенкаў. У маёнтак уваходзілі вёскі Паповічы, Семянкова і Гонавічы. У 1600 г. уласнасць пана Івана Клызы, які ў 1634 г. прадаў маёнтак пану Васілю Абуховічу.
У XIX ст. маёнтак у Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У кастрычніку 1812 г. на паўднёвай ускраіне вёскі, непадалёку ад шашы Віцебск—Смаленск адбыўся бой французска-расійскіх войск, на месцы якога, на сродкі вайсковай часці Ямбургскіх уланаў пастаўлены помнік-абеліск з літым чыгунным крыжам. У 1905 г. маёнтак (2 двары, 15 жыхароў) належаў мешчаніну-стараверу Хруцкаму, які меў тут 100 дзесяцін зямлі.
З 20 жніўня 1924 г. у Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. У 1926 г. у вёсцы 20 двароў, 87 жыхароў. У 1936 г. сюды пераселены жыхары вёсак Старынкі, Гаравічы, у 1939 г. — населеных пунктаў Лускі, Прудзіна, Пунькі і Кузьменкі. У 1941 г. у вёсцы 95 двароў, 380 жыхароў. Падчас Другой сусветнай вайны, у кастрычніку 1943 г., нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 90 двароў і 6 мірных жыхароў. Вывезена ў Трэці Рэйх 36 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля загінулі 3582 воіны Савецкай арміі і партызанаў. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтр Варонаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1969 г. у вёсцы 180 двароў, 527 жыхароў.
На 1 студзеня 2003 г. — 313 двароў, 659 жыхароў. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны».
Насельніцтва 756 жыхароў, 314 двароў (1996) 679 жыхароў (2009)
Інфраструктура Сярэдняя школа. Дом культуры і бібліятэка. Камбінат бытавога абслугоўвання. Аддзяленне сувязі. Магазіны.
Памятныя мясціны
Помнік на месцы бою расійскіх і французскіх войск у 1812 годзе (1912), па вул. Садовая, перад домам № 10 — . Брацкая магіла савецкіх воінаў (1941—1944) — .
Рэшткі курганнага могільніка, 0,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка — .
Крыніцы
Літаратура
З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 733—734. — ISBN 985-02-0647-0.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 2 / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мінск: БелЭн, 2019. — 728 с. — ISBN 978-985-11-1126-4 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобласць / Рэдкал. С. В. Марцэлеў (гл. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 8 000 экз.. Крестовский В. В. История 14-го уланского Ямбургского ее императорского высочества великой княжны Марии Александровны полка: 1771—1871. — Репринтное издание 1873 г. — СПб.: Альфарет, 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Варонаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна