Меншыкава вежа, Царква Архангела Гаўрыіла на Чыстых прудах у Маскве — праваслаўны храм у гонар Архангела Гаўрыіла; помнік барока ў Басманным раёне (Архангельскі завулак, 15а).
Царква была першапачаткова пабудавана ў 1707 годзе па замове Аляксандра Меншыкава. Аўтарамі праекта ў сучасных выданнях называюць Івана ЗаруднагаЗгура В.В. Старые Русские Архитекторы / П.П. Муратов. — Государственное издательство, 1923. — С. 6-7. — 64 с. — (Искусство)., мяркуюць удзел Даменіка Трэзіні, групы італьянскіх і швейцарскіх майстроў з кантонаў Тычына і Фрыбур і расійскіх каменячосаў з Кастрамы і Яраслаўля. thumb|злева|Меншыкава вежа ў 1882 годзе. Пазней царкву акружылі будынкамі з усіх бакоў Самы ранні з захаваных будынкаў пятроўскага барока ў Маскве, Меншыкава вежа была істотна зменена ў 1770-х. Царква функцыянавала толькі ўлетку, узімку службы праводзіліся непадалёк, у царкве Феадора Стратылата, пабудаванай у 1782—1806 гг. Царква Святога Феадора Стратылата таксама мела званы, а Меншыкава вежа, нягледзячы на сваю вышыню, званоў не мела.
Абодва храмы з 17 ліпеня 1948 года належаць Антыяхійскаму падворкуИсторический обзор Православие.Ру.
Крыніцы
Літаратура Памятники архитектуры Москвы. Белый город. — Москва: Искусство, 1989. — С. 245—251.
Спасылкі
Катэгорыя:Вежы Масквы Катэгорыя:З’явіліся ў 1707 годзе Катэгорыя:Рускае барока Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Масквы Катэгорыя:Руская архітэктура XVIII стагоддзя Катэгорыя:Храмы Архангела Гаўрыіла Катэгорыя:1707 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Маскве