Францішак Янавіч Умястоўскі (, Вільня, Расійская імперыя — кастрычнік , мясцовасць Катынь Смаленскай вобласці, Расія) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Карыстаўся літаратурным псеўданімам «Дзядзька Пранук».
Біяграфія
Паходжанне і сям’я
Належаў да кальвінісцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Умястоўскіх гербу «Рох III», прадстаўнікі якога ў XVIII стагоддзі займалі розныя земскія пасады ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага і Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя.
Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Яна Ануфрыевіча Умястоўскага і Ганны Аляхновіч. Дзед Францішка — Ануфрый Умястоўскі — быў удзельнікам Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і таму расійскай уладай быў пазбаўлены маёнтка. Сям’я Францішка была беднай, не мела маёнтка, таму, хоць і мела шыкоўны радавод, ужо адносіла не да катэгорыі маянткоўцаў, а катэгорыі малазаможнай дваранскай інтэлігенцыі. Ажаніўся з Геленай Дунін-Марцінкевіч, якая паходзіла з каталіцкага дваранскага роду.
Стрыечным братам Францішка Умястоўскага быў Францішак Аляхновіч.
Адукацыя Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902—1904 гадах уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры».
Літаратурная і грамадская дзейнасць Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў на беларускай мове ў «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Санкт-Пецярбург, 1903). У 1906 годзе браў удзел у выданні газеты «Наша доля». У 1908 годзе жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губерні. На працягу 1908—1914 гадоў друкаваў апавяданні ў газеце «Наша ніва». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы Оскара Уайльда і Мікалая Гогаля. Уваходзіў у кола тых дзеячаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаўСмалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 342.. Друкаваў свае артыкулы ў газеце «Kurier Litewski», якая была галоўнай трыбунай «краёвасці».
Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскую армію.
З 1919 года быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх ваенных фарміраванняў і быў прадстаўніком Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні. У верасні 1920 года ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая займалася арганізацыяй беларускага войска. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе польска-савецкай вайны з бальшавікамі для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім. Пасля жыў у Вільні.
У 1919 годзе напісаў артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 1927—1928 гадах выдаваў паланафільскую газету «Беларускі дзень» і часопіс «Беларуская культура». У 1928 годзе адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці.
Гібель З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны як паручнік запасу ў 1939 годзе ў польскую армію. 18 верасня 1939 года трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагер у Казельску. Загінуў у Катыні.
Творы Стася: Апавяданне. Вільня, 1921. Аб «Нашай долі» (1906) // Беларусь. 1919, 17-18 снеж. Зборнік «Беларускіх ведамасцей». № 1. Вільня, 1921. Беларускія ведамасці. 1921, 23 вер. У кн.: Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. Мн., 1967. Т. 1.
Літаратура C. 285—286. Зямкевіч Р. Воўчы білет самазванцу рэдактару-выдаўцу «Нашай долі» (1906) — яснавяльможнаму «пану графу» Францішку Умястоўскаму // Думка працы. 1928, 28 студз. Т. 6. ЭГБ. T. 6. Ч 1. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. 406 с. Горны А. Дзейнасць паланафільскай групы Ф. Умястоўскага і Беларускай радыкальнай народнай партыі ў Заходняй Беларусі (1927—1928 гг.) // Гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы беларускага народа і суседзяў: Зборнік навуковых артыкулаў. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2014. С. 111—115. Умястоўскі Францішак. Аб "Нашай Долі" // Беларускія ведамасці. 1921. №3.; Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаваньні "Нашае Долі". (Адказ на пісьмо С. Барывоя) // Беларускі дзень. № 40, 24 сьнежня 1927. // на pawet.net
Спасылкі Радавод Умястоўскіх // genealogia.okiem.pl
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Краёўцы Францішак Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Члены Беларускай вайсковай камісіі Катэгорыя:Ваенныя Беларускай Народнай Рэспублікі