Rovio Entertainment Ltd або Rovio — фінскі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў з офісам ў Эспаа.
Кампанія заснавана ў 2003 годзе як студыя распрацоўкі мабільных гульняў Relude, а ў 2005 годзе перайменавана ў Rovio. Кампанія найбольш вядома сваёй гульнявой франшызай Angry Birds. Уся прадукцыя Rovio выдадзена фірмай Activision.
Гісторыя У 2003 годзе трое студэнтаў Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта Ніклас Хед, Ярна Вякевяйнен і Кім Дзікерт прынялі ўдзел у конкурсе распрацоўкі мабільных гульняў на дэма-паці Assembly, арганізаванай кампаніямі Nokia і HP. Перамогшы з гульнёй King of the Cabbage World, яны стварылі ўласную кампанію Relude. Гульня была прададзена студыі Sumea (цяпер належыць кампаніі Digital Chocolate) і пераназвана ў Mole War, стала першай у свеце камерцыйнай мабільнай шматкарыстальніцкай гульнёй у рэжыме рэальнага часу.
Спачатку кампанія распрацоўвала гульні для платформы J2ME. Гэта былі хардкорныя гульні з элементамі гвалту і жахаў, а таксама гонкі і шутары. У асноўным кампанія распрацоўвала гульні для буйных выдаўцоў, у прыватнасці гульні Burnout, Need for Speed, SWAT. У студзені 2005 года Relude атрымала першы раўнд інвестыцый, і кампанія змяніла сваю назву на Rovio Mobile. У снежні 2009 года Rovio выпусціла гульню Angry Birds — аркаду для iPhone. З тых часоў серыя гульняў сумарна была запампаваная больш за мільярд раз, 25 % з якіх прыпадае на платныя версіі. Angry Birds стала самай прадаванай гульнёй у App Store.
Эпізоды Angry Birds (Злыя птушкі) (2009) Angry Birds Seasons (2010) Angry Birds Rio (2011) Angry Birds Friends (2012) Bad Piggies (2012) Angry Birds Star Wars (2012) Angry Birds Star Wars 2 (2012) Angry Birds 2 (2015)
Серыялы Angry Birds Toons (2013—2016) Piggy Tales (2014—2019) Angry Birds Stella (2014—2016) Angry Birds Blues (2017) Angry Birds BirLd Cup (2018) Angry Birds Zero Gravity (2018) Angry Birds on the Run (2018—2020) Angry Birds MakerSpace (з 2019) Angry Birds Slingshot Stories (2020—2022) Angry Birds Bubble Trouble (2020—2021) Angry Birds: Summer Madness (з 2022)
Фільмы Angry Birds Movie (2016) Angry Birds Movie 2 (2019) Angry Birds Movie 3 (2024)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кампаніі Фінляндыі Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў