Гордан () — востраў у паўночнай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча — 591 км². Сталага насельніцтва няма.
Востраў Гордан месціцца на поўдзень ад вострава Вогненная Зямля, аддзелены ад яго пралівам Бігля. Даўжыня — 53 км. Найбольшая шырыня — 19,5 км. Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт — 1548 м. Берагі перарэзаны глыбокімі залівамі і фіёрдамі.
У мінулым востраў перыядычна наведвалі плямёны яганаў і кавескар. Тут яны здабывалі пірыт. У нашы дні Гордан з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Альберта дэ Агасціні.
Спасылкі Isla Gordon: Chile Isla Gordon, Parque Nacional Alberto de Agostini
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Чылі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Гордан