Ордэн Воінскай Славы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Статут Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца ваенныя Рэспублікі Беларусь:

за выключныя заслугі ў кіраванні войскамі, падтрыманні іх высокай баявой гатоўнасці і прафесійнай вывучкі; за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні іншых службовых абавязкаў; за заслугі ва ўмацаванні баявой садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.

Ордэн Воінскай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.

Апісанне Ордэн Воінскай Славы ўяўляе сабой знак, ў аснову якога ляжыць пяціканцовая зорка, якая накладаецца на праменепадобны пяцівугольнік. Кампазіцыя фармуе дзесяціканцавую зорку дыяметрам 44 мм. У цэнтры зоркі размешчаны круг дыяметрам 23 мм, ў крузе — рэльефная выява двух воінаў, якія ўвасабляюць наземныя і паветраныя сілы. Круг абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Воінская Слава». Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне, трыма чорнымі і дзвюма аранжавымі палоскамі з правага боку.

Ордэн Воінскай Славы вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Узнагароджаныя Леанід Мальцаў — міністр абароны Беларусі (2001—2009)

Спасылкі Закон Республики Беларусь от 18.05.2004 № 288-З (ред. от 04.05.2005) «О государственных наградах Республики Беларусь» Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі Рэспублікі Беларусь

Воінскай Славы