Нафан ( «дараваны [Богам]», ; прыбл. 1000 гадоў да Нараджэння Хрыстова) — прарок у часы валадарства Давіда і Саламона. Паводле біблейскіх летапісаў — кніг Параліпаменан, Нафан вёў гістарычныя запісы аб справах цароў Давіда і Саламона. Разам з іншымі запісамі яны паслужылі крыніцай і асновай для складання кніг Царстваў. Паводле Бібліі, Нафан прымаў непасрэдны ўдзел у справе наладжвання богаслужэння ў старажытных яўрэяў, якое было заснавана яшчэ Майсеем, але атрымала асаблівае ўпарадкаванне ў часы валадарства Давіда і Саламона.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы