Класіфікацыя кліматаў Кёпена — адна з найбольш распаўсюджаных сістэм класіфікацыі тыпаў клімату.
Класіфікацыя была распрацавана рускім кліматолагам Уладзімірам Пятровічам Кёпенам ў 1900 годзе (з некаторымі далейшымі зменамі ў 1918 і 1936 гадах, зробленымі ім самім).
Яна грунтуецца на канцэпцыі, у адпаведнасці з якой найлепшым крытэрам тыпу клімату з’яўляецца тое, якія расліны растуць на дадзенай тэрыторыі ў натуральных умовах.
Класіфікацыя заснавана на ўліку рэжыму тэмпературы і ападкаў. Намячаецца 5 тыпаў кліматычных зон, а менавіта: А — вільготная трапічная зона без зімы; B — дзве сухія зоны, па адной у кожным паўшар’і; C — дзве умерана цёплыя зоны без рэгулярнага снежнага покрыва; D — дзве зоны барэальнага клімату на мацерыках з рэзка выяўленымі межамі зімой і летам; Ε — дзве палярныя вобласці снежнага клімату.
Межы паміж зонамі праводзяцца па пэўным ізатэрмам самага халоднага і самога цёплага месяцаў і па суадносінах сярэдняй гадавой тэмпературы і гадавой колькасці ападкаў пры ўліку гадавога ходу ападкаў. Унутры зон тыпаў А, C і D адрозніваюцца кліматы з сухой зімой (w), сухім летам (s) і раўнамерна вільготныя (f). Сухія кліматы па суадносінах ападкаў і тэмпературы дзеляцца на кліматы стэпаў (BS) і кліматы пустыняў (BW), палярныя кліматы — на клімат тундры (ЕТ) і клімат вечнага (пастаяннага) марозу (EF).
Такім чынам, атрымліваецца 11 асноўных тыпаў клімату (гл. ніжэй). Для далейшай дэталізацыі ўводзяцца 23 дадатковых прыкметы і адпаведныя індэксы (а, b, c, d і т. д.), заснаваныя на дэталях ў рэжыме тэмпературы і ападкаў. Многія тыпы кліматам па класіфікацыі кліматам Кёпена вядомыя пад назвамі, звязанымі з характэрнай для дадзенага тыпу расліннасцю.
Літарныя абазначэння для кліматычнай класіфікацыі Кёпена (назвы могуць паўтарацца): A — трапічны і экватарыяльны; B — сухі, субэкватарыяльны, трапічны; C — умераны, субтрапічны і кантынентальны; D — кантынентальны, субарктычны (барэальныя); E — палярны, субарктычны, арктычны; Af — клімат трапічных лясоў; Aw — клімат саванн; BS — клімат стэпаў; BW — клімат пустыняў; Cs — клімат умерана цёплы з сухім летам (міжземнаморскі); Cw — клімат умерана цёплы з сухой зімой; Cf — клімат умерана цёплы з раўнамерным увільгатненнем; Ds — клімат умерана халодны з сухім летам; Dw — клімат умерана халодны з сухой зімой; Df — клімат умерана халодны з раўнамерным увільгатненнем; ЕТ — клімат тундры; EF — клімат пастаяннага марозу.
Дадатковыя літары (трэцяя для самога гарачага, чацвёртая для самога халоднага месяца ў годзе): i — самая моцная спякота: 35 °C і вышэй; h — вельмі горача: 28 — 35 °C; a — горача: 23 — 28 °C; b — цяпло: 18 — 23 °C; l — сярэдне: 10 — 18 °C; k — халаднавата: 0 — 10 °C; o — холадна: −10 … 0 °C; c — вельмі холадна: −25 … −10 °C; d — пакутліва холадна: −40 … −25 °C; e — вечная мерзлата: −40 °C і ніжэй.
Напрыклад: BWhl (Асуан, Егіпет) — пустынны клімат з тэмпературай ліпеня 28 — 35 °C, студзеня 10-18 °C; Dfbo (Масква, Расія) — умерана-халодны (кантынентальны) з тэмпературай ліпеня 18-23 ° C, студзеня −10 … 0 °C; Cshk (Анталья, Турцыя) — міжземнаморскі клімат з тэмпературай ліпеня 28 — 35 °C, студзеня 0 — 10 °C.
Гл. таксама Класіфікацыя кліматаў Алісава
Спасылкі
World Map of the Köppen—Geiger climate classification for the period 1951—2000 Global climate maps, using Köppen classification (FAO, 1999)
Катэгорыя:Кліматалогія Катэгорыя:Клімат