«Магілёў» — прафесійны хакейны клуб з горада Магілёў, Беларусь. Заснаваны ў 2000 годзе. Выступае ў Беларускай экстралізе.
Гісторыя
Хакейны клуб «Магілёў» створаны летам 2000 года. У сезоне 2000/2001 каманда ХК «Магілёў», дэбютавала ў элітным дывізіёне чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
Аснову той лядовай дружыны складалі юныя выхаванцы (1981-83-х г. н.) гродзенскага і мінскага хакея — кандыдаты ў моладзевую зборную краіны.
Па ходзе 9-га чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у студзені 2001 года ў каманды з’явіўся спонсар у асобе ААТ «Хімвалакно», што прывяло да змены назвы клуба на ХК «Хімвалакно» Магілёў.
У сезоне 2011/12 клуб вярнуў сабе першапачатковую назву.
Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па хакеі 15px Срэбны прызёр (1): 2001/02 15px Бронзавы прызёр (2): 2002/03, 2004/05
Уладальнік Кубка Руслана Салея (Кубак Беларусі) 15px Бронзавы прызёр (1): 2005
Усходнееўрапейская хакейная ліга 15px Бронзавы прызёр (1): 2004
Спасылкі
Афіцыйны сайт ХК Магілёў Федэрацыя хакея Беларусі Старонка хакея Беларусі
Магілёў
Катэгорыя:2000 год у Магілёве