Горацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1861—1924 гадах. Цэнтр — горад Горкі. Утвораны ў 1861 годзе ў Магілёўскай губерні з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Плошча 2487 кв.вёрст, насельніцтва каля 80000 чалавек (2-я палова XIX ст.).

У 1885—1886 гадах у павеце прайшлі масавыя выступленні, якія былі звязаны з адмовай сялян ад выплаты арэнды на карысць дваран фон Валь і князёў ЛюбамірскіхКрестьянское движение в России в 1881-1889 годах: Сборник документов. — М.: Соцэкгиз, 1960. — 964 с. — С. 475. — (Крестьянское движение в России в XIX - начале XX века)..

З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні, забраны ў склад РСФСР. У 1919 годзе ў павеце адбылося антысавецкае сялянскае паўстанне. 27 ліпеня 1922 года большая частка павета перададзена Смаленскай губерні. З сакавіка 1924 года Горацкі павет вернуты БССР. На той час ён быў адным з самых заселеных паветаў Беларусі — у сярэднім каля 60 чалавек на 1 кв. вярсту; па БССР – толькі 33 чалавекі.

17 ліпеня 1924 года скасаваны, большая частка яго тэрыторыі ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.

Воласці (канец XIX ст.) Баеўская Гарадзішчанская Горацкая Дубровенская Любініцкая Маслакоўская Нічыпаравіцкая Пугляеўская Раманаўская Саўская Святошыцкая Хаўбнянская Ураднікі павета Горацкія павятовыя маршалкі

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні