Юліян Шыбер (; нар. , Бакнанг, Германія) — нямецкі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Зоненгаф» з Гросапсаха.
Клубная кар’ера «Штутгарт» Дэбютаваў у Бундэслізе матчам супраць «Энергі» 6 снежня 2008 года. 21 студзеня 2009 года Юліян падоўжыў свой кантракт са «Штутгартам» да лета 2011 года. У лютым 2009 года Шыбер адгуляў свой першы матч у еўракубках у рамках Кубка УЕФА супраць расійскага «Зеніта». 15 жніўня 2009 года забіў свой першы гол у Бундэслізе ў дэрбі Бадэн-Вюртэмберга супраць клуба «Фрайбург», матч скончыўся з лікам 4:2. У ліпені 2010 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Нюрнберг» да канца сезона.
«Барусія» У сезоне 2012/13 стаў іграком клуба «Барусія» Дортмунд. 4 снежня 2012 года забіў свой першы гол у еўракубках клуба «Манчэстэр Сіці», матч скончыўся з лікам 1:0.
«Герта» 3 ліпеня 2014 года ігрок падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Герта»Hertha BSC: Stürmer Julian Schieber kommt. Der Tagesspiegel.
«Аўгсбург» У маі 2018 года падпісаў кантракт з «Аўгсбургам», да якога далучыўся ў ліпені пасля заканчэння пагаднення з «Гертай». За клуб гуляў мала, шмат прапускаючы з-за траўм. У сезоне 2020/21 увогуле не выхадзіў не поле, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.
Трэнерская кар’ера Летам 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Бакнанг», дзе сам гуляў на юнацкім узроўні. Летам 2022 года стаў трэнерам «Зоненгафа» з Гросапсаха, адначасова ўзначаліўшы юнацкую каманду клуба.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт II Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Герта II Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Германіі