Бенеды́кт Хёведэс (; нар. , Гальтэрн-ам-Зэе, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Кар’ера У 2001 годзе Хёведэс патрапіў у акадэмію «Шальке 04». У 2003 годзе, з’яўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19 гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросце. У студзені 2007 года падпісаў прафесійны кантракт з клубам да 2010 года. 3 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у складзе «Шальке» у выязным матчы супраць «Русенбарга» з Тронхейма ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карлсруэ» Бенедыкт дэбютаваў і ў Бундэслізе.
19 кастрычніка 2008 года ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбурга» Бенедыкт забіў свой першы гол у Бундэслізе і наогул за «Шальке». У снежні 2008 года ігрок падоўжыў кантракт з гельзенкірхенцамі да 2014 года. У 2011 годзе стаў капітанам клуба. 9 сакавіка 2013 года Хёведэс падоўжыў кантракт з клубам да 2017 годаBenedikt Höwedes verlängert seinen Vertrag bis zum 30 Juni 2017 . Schalke04.de.
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду італьянскаму «Ювентусу»Хеведес перешел из «Шальке» в «Ювентус». by.tribuna.com, аднак з-за траўмы амаль не гуляў. У ліпені 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт«Локомотив» подтвердил переход Хеведеса. by.tribuna.com. У чэрвені 2020 года разарваў пагадненне з расійскім клубамХеведес расторг контракт с «Локомотивом» из-за ситуации с коронавирусом в России. football.by, а ў ліпені абвясціў аб завяршэнні кар’ерыХеведес объявил о завершении карьеры: «Футбол потерял значение для меня». by.tribuna.com.
Нацыянальная зборная 29 мая 2011 года ў матчы зборных Германіі і Уругвая дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на полі 24 хвіліны. Пасля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Хёведэс быў абраны ў спіс 23 ігракоў на фінальны турнірGermany World Cup 2014 squad. The Telegraph.. У першым матчы групавога раўнду Бенедыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазней ён стаў пераможцам турніру разам са сваёй камандай. Хёведэс стаў адным з трох нямецкіх ігракоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаў чэмпіянату, разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Ламам.
Дасягненні «Шальке 04»: Уладальнік Кубка Германіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011
«Ювентус»: Чэмпіён Італіі: 2018 Уладальнік Кубка Італіі: 2018
«Лакаматыў»: Уладальнік Кубка Расіі: 2019
Германія: Чэмпіён свету: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 II Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра