А́ндрэ Шу́рле (; нар. , Людвігсгафен-на-Райне, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2017).
Кар’ера
«Майнц 05» Упершыню выйшаў на поле ў якасці іграка асноўнай каманды «Майнц 05» 8 жніўня 2009 года ў матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 2:2. Свае першыя два галы забіў 19 верасня таго ж года ў матчы супраць «Бохума». Дзякуючы дублю Шурле «Майнц», прайграючы па ходу матча 1:2, атрымаў перамогу з лікам 3:2. Ледзь пазней на тым жа тыдні Шурле падпісаў прафесійны кантракт з клубам. Паводле выніках таго сезона ён забіў 5 галоў і аддаў 3 галавыя перадачы.
«Баер» У верасні 2010 года Шурле падпісаў з леверкузенскім «Баерам» дагавор тэрмінам да 30 ліпеня 2016 года. Сума трансферу склала каля 8 млн еўра.
«Чэлсі»
18 красавіка 2013 года было абвешчана, што дырэктар «Баера» Рудзі Фёлер паехаў у Лондан, каб правесці перамовы з «Чэлсі» на трансфер Шурле, аднак сума пераходу яшчэ не была ўзгодненаGerman side Bayer Leverkusen confirm talks in London about Andre Schurrle. skysports.com.. 13 чэрвеня 2013 года «Чэлсі» пацвердзіў, што яны дасягнулі пагаднення з Леверкузенам да пераходу АндрэAgreement reached for transfer of Andre Schurrle. chelseafc.com..
18 жніўня 2013 года Шурле дэбютаваў у складзе «Чэлсі», выйшаўшы на 67-й хвіліне на замену Кевіну дэ Бройнэ ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Хал Сіці», які скончыўся з лікам 2:0 на карысць лонданцаў. Першы гол іграка за новую каманду прыйшоўся на хатнюю перамогу 2:1 над «Манчэстэр Сіці» 27 кастрычніка 2013 годаChelsea 2 Manchester City 1: match report. The Telegraph..
1 сакавіка 2014 года Шурле забіў свой першы хет-трык у англійскім клубе, у выязным матчы супраць «Фулхэма», які скончыўся з лікам 1:3Andre Schurrle’s hat-trick sees Chelsea beat Fulham 3-1. Sky Sports News. Падчас сваёй кар’еры ў лонданскім клубе Андрэ амаль заўсёды пачанаў матч з лаўцы запасных ігракоў.
«Вольфсбург» 2 лютага 2015 года Шурле быў прадстаўлены як навак клуба «Вольфсбург», які на той момант займаў 2 радок у чэмпіянаце Германіі. Паводле звестак сума трансферу склала 22 мільёнаў фунтаў стэрлінгаўAndre Schurrle: Chelsea forward completes £22m Wolfsburg move. BBC..
«Барусія» Дортмунд 22 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходе Шурле ў склад дортмундскай «Барусіі»Дортмундская «Боруссия» объявила о переходе Шюррле . by.tribuna.com..
У ліпені 2018 года перайшоў у «Фулхэм» у двухгадовую арэнду«Фулхэм» арендовал Шюррле у «Боруссии» на два сезона. by.tribuna.com.. Аднак, павыніках сезона 2018/19 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пасля чаго Шурле вярнуўся ў «Барусію». У ліпені 2019 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком»«Спартак» арендовал Шюррле с правом выкупа. by.tribuna.com.. У чэрвені 2020 года, пасля таго як маскоўскі клуб адмовіўся выкупаць іграка, вярнуўся з арэнды ў дортмундскі клуб, аднак у ліпені 2020 года разарваў кантракт з «Барусіяй»«Боруссия» расторгла контракт с Шюррле. by.tribuna.com. і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’ерыШюррле в 29 лет завершил карьеру игрока. by.tribuna.com..
Міжнародная кар’ера У лістападзе 2010 года Шурле быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай ГерманііLöw caps Germany’s rising stars. The Independent.. Дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Швецыі, выйшаўшына замену на 79-й хвіліне. Андрэ Шурле і Марыа Гётцэ з’яўляюцца першымі ігракамі нацыянальнай, якія нарадзіліся ўжо ў аб’яднанай ГерманііKazakhs seek damage limitation against Germany. ESPN Soccernet.. На чэмпіянаце свету 2014 Андрэ зрабіў галявую перадачу на Марыа Гётцэ, які забіў пераможны гол у браму аргенцінскага брамніка Серхіа Рамера ў фінальным матчы турніра.
Дасягненні «Вольфсбург»: Уладальнік Кубка Германіі: 2015 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
«Барусія» Дортмунд: Уладальнік Кубка Германіі: 2017
Германія: Чэмпіён свету: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе