Ломыш — возера ў Беларусі, у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, за 1 км ад адселенайПеречень населённых пунктов Гомельской области, прекративших свое существование в связи с отселением жителей и прочих причин (естественная убыль и миграция) на загрязнённых в результате катастрофы на ЧАЭС территориях за период с 1986 по 2008 годы вёскі Ломыш, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.

Возера старычнае. Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 2,7 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 5,5 км.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, язь, мянтуз, акунь, судак і іншыя віды рыб.

Гісторыя У пасляваенны савецкі перыяд, пры копцы сіласных ям каля возера, ва ўрочышчы Крам’е, знойдзена напластаванне попелу і вуголля.

Літаратура

Ліст карты N-35-12. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Хойніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці