Науціка Торн (; нарадзілася 13 чэрвеня 1984 года ў Ваіпаху, Гаваі) — амерыканская порнаактрыса. Торн — на палову японка, на чвэрць пуэртарыканка і на чвэрць гавайка.

Па яе словам яна страціла цноту ў чатырнаццаць гадоў. Да шаснаццаці гадоў жыла на Гаваях, затым пераехала ў Каліфорнію. Яе першай працай была пасада спецыяліста па маркетынгу ў гуказапісвальнай кампаніі. У васямнаццаць гадоў яна стала стрыптызёршай. Падчас аднаго з выступаў Науцікі яе заўважыў агент і прапанаваў здымацца аголенай для парнаграфічных сайтаў. З часам яна стала здымацца ў сцэнах мастурбацыі і жорсткай парнаграфіі.

Спачатку яна здымалася ў порна штодня, але затым знізіла сваю актыўнасць да пяці-шасці здымачных дзён у месяц. Торн прыняла ўдзел у рэаліці-шоу канала Fox Network пад назвай My Bare Lady («Мая аголеная лэдзі»), у якім чатыры порназоркі (адной з якіх была Науціка) спрабавалі сябе ў класічнай драме на тэатральнай сцэне. Таксама Науціка знялася ў ролі стрыптызёршы ў эпізодзе галівудскай камедыі «Крышку цяжарная» (Knocked Up).

Зноскі

Спасылкі

myspace

Профіль інтэрв'ю raincoatreviews.com

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ваіпаху Катэгорыя:Порнаактрысы ЗША