Альшэ́ва. Сустракаецца таксама варыянт Гальшэ́ва (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 26 км ад Бярозы, за 3,5 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя У 1662 годзе згадваецца ў складзе Слонімскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. ўрочышча ва ўладанні Войцеха Пуслоўскага. У 1809 годзе пабудаваны касцёл (захаваўся толькі фрагмент сцяны) з фамільным склепам Пуслоўскіх, потым цагляная вежа з дубовым крыжам паблізу Альшэва, дзе знаходзіўся гаспадарчы двор. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў (вядомы па фотаздымках 1927 года). У фамільным склепе быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу.

У канцы XIX ст. ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ўрочышча Альшэўка ва ўладанні Пуслоўскага, дзейнічаў піцейны дом, сядзіба прыходскага свяшчэнніка, на якой знаходзілася царква і дзейнічала царкоўная школа ў асобным будынку. Паселішча межавала з фальваркам Чашнікі.

Найноўшы час

У 1905 годзе сяло, дзейнічала царква. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, з 1924 года ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 6 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна. Тым часам у сельсавеце працавалі 2 няпоўныя сярэднія школы, саматужны цагельны завод, хатачытальня, магазін. У чэрвеня 1941 — ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Ніўкаўскі (цэнтр — в. Ніўкі).

З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 года пасялковым) савеце, з 22 студзеня 1963 года ў складзе Здзітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым савеце, з 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі птушкаферма, саўгас «Альшэўскі».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 кароткіх паралельных вуліц, арыентаваных з поўначы на поўдзень, да якіх Т-падобна прымыкае з усходу яшчэ адна вуліца.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — З двары, 27 жыхароў, у фальварку — 2 двары, 5 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 40 жыхароў, 1924 — 41 жыхар. 1940 — 7 двароў, 48 жыхароў. 1959 — 12 двароў, 60 жыхароў. 1970 — 114 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 31 двор, 56 жыхароў.

Славутасці Помнік-абеліск, размешчаны паміж вёскай і Белаазёрскім энергамеханічным заводам. Паводле розных звестак, помнік пастаўлены на месцы пахавання шведаў, якія загінулі ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, ці французаў, якія загінулі ў 1812 годзе. Паводле іншых звестках, адкрыты ў 1912 годзе ў гонар 100-годдзя перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года. Руіны касцёла Святога Войцеха (1809)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Пуслоўскія