Андрэ́й Міха́йлавіч Заспі́цкі (, Высоке Мазавецке, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка — , Мінск) — беларускі скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977)Скульптор Андрей Заспицкий: «После войны я рисовал вывески вместе с Василем Быковым за бокал пива» , заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Біяграфія
Даваенны перыяд Нарадзіўся 16 лютага 1924 года ў Высоке Мазавецке Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Бацька быў вядомым літографам, рабіў каляровыя плакаты.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі. У 15 год, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Займаўся лепкай у Доме народнай творчасці. Першы твор маладога мастака «Трывога на караблі» адразу трапіў на выстаўку. У 1940 годзе тры яго творы — бюст Ф. Э. Дзяржынскага, «Бежанцы» і «Трывога на караблі» экспанаваліся на выстаўцы «Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры» ў Маскве. За бюст Дзяржынскага, які таксама паказалі на выставе «Абарона СССР», мастак быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР. Дом народнай творчасці накіраваў яго ў школу юных талентаў пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. За год Андрэй асвоіў поўны курс і экстэрнам здаў экзамены. Затым паспяхова здаў уступныя экзамены ў Акадэмію мастацтва. Але вучыцца не давялося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайнаЭтапы творческого пути .
Ваенны перыяд Сям’я Заспіцкіх была эвакуіравана ў Мачушанскі раён Сталінградскай вобласці. Андрэй разам з аднагодкамі працаваў у полі і ў кузні. У пачатку 1941 года яго прызвалі ў войска.
Пасляваенны перыяд Толькі ў 1947 годзе мастак вярнуўся да творчасці. Ён прыехаў у Мінск і стажыраваўся з 1948 па 1956 гады ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава. З 1949 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках. У 1951 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры.
Памёр 9 сакавіка 2019 года ў Мінску. Крэміраваны 11 сакавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілкахСпачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага .
Творчасць
ХХ стагоддзе Андрэй Заспіцкі стварыў вобразы паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрыне, кампазітара Фрыдэрыка Шапена, народнага беларускага паэта Янкі Купалы і фантан у аднаймённым парку (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім), свайго настаўніка скульптара Аляксея Глебава, пісьменніка Максіма Горкага ў аднайменным парку Мінска (сумесна з І. Міско і М. Рыжанковым), герояў вайны Шаршнёва, Шмырова, Бумажкова.
Неаднаразова скульптар звяртаўся да тэмы вайны — «Партызанскія сцежкі», «Партызан-падрыўнік», «Партызан адпачывае». Кампазіцыя «Прысядзем перад дарогай» была прадстаўлена на выставе «Беларусь сацыялістычная». Да тэмы развітання маці з сынам майстар вяртаўся неаднаразова.
Кампазіцыя «Ленінскія словы» была створана Андрэем Заспіцкім да 50-годдзя першай рускай рэвалюцыі.
У 1955 годзе скульптар стварыў партрэт Адама Міцкевіча. У гэтыя гады Андрэй Заспіцкі таксама прыняў удзел у стварэнні скульптур «Калгасніца», «Салдат», «Партызанка» на вежах Прывакзальнай плошчы МінскаВечерний Минск. «Восемь стражей городских ворот» . Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «Інжынер».
1953 — скульптуры на будынку Сувораўскага вучылішча: пяхотнік і лётчык, працоўны і калгасніца (сумесна з Віктарам Паповым)Citidog.by «Быстро-экскурсия: известные и неизвестные скульптуры о советском человеке» 1965 — помнік К. Э. Цыялкоўскаму ў парку імя Максіма Горкага (сумесна з Л. Гумілеўскім) 1971 — надмагільны помнік Янку Купалу на Вайсковых могілках Мінска (сумесна з А. Анікейчыкам) 1972 — помнік Янку Купалу і фантан «Вянок» у парку Янкі Купалы (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім) 1974 — помнік Францыску Скарыну, Полацк (сумесна з А. Глебавым, І. Глебавым) 1975 — манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, Жодзіна (сумесна з І. Міско, М. Рыжанковым, архітэктар А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР) 1977 — надмагільны помнік беларускай паэтцы Еўдакіі Лось
ХХІ стагоддзе надмагільны помнік Міхаілу Савіцкаму 2002 — помнік Адаму Міцкевічу на Гарадскім Валу ў Мінску (сумесна з А. М. Фінскім) скульптура Уладзіміра Мулявіна (Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Мінск) 2006 — рэльеф «Гусляр», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны