Пятро́ (Пё́тар Мікала́евіч) Драчо́ў (, , РСФСР, СССР — , , Беларусь) — беларускі графік.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут ў 1964 годзе. У 1964—1986 мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай станковай графіцы С. 206—207.

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Творы Сярод твораў: серыя акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—1982), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—1979), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Спынім забойствы…», «Да 500-годдзя Міколы Гусоўскага» (1980), серыя «Асветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг Уладзіміра Дубоўкі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Івана Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафесарамі ў Падуанскі ўніверсітэце», «Знахаркі» і іншыя творы для Музея гісторыі медыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны свет нашых азёраў», «Паселішча на Сенніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг..» для Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, «Мінск у 1890 г.» для Музея Максіма Багдановіча (1992—1993, усе ў Мінску).

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках