Плю́ска ( — кубачак) — чашападобны орган, які атачае плод некаторых раслін парадку . Утвараецца ў выніку зрастання лісцяў і прыкветкаў рэдукаванага суквецця. Можа цалкам пакрываць плод. thumb|right|Жалуды маюць выразную плюску З'яўляецца характэрнай рысай раслін сямейства , таму асобныя даследчыкі адносілі расліны, які ўтвараюць плюскі (дуб, ляшчына, каштан), у асобнае сямейства, якое больш-менш супадае з названым сямействам. А. П. Дэкандоль у сваёй класіфікацыі аб'яднаў расліны, якія маюць плюскі, у сямейства () — літаральна гэта можна перавесці як плюсканосныя, або кубачкападобныя.
У класіфікацыі Бентама і Гукера, таксама састарэлай, таксама ёсць гэта сямейства, якое, праўда, аб'ядноўвае трохі больш раслін.
Спасылкі
Катэгорыя:Плод