Павел Дзмітрыевіч Рэ́шатаў (;  — ) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір кулямётнага аддзялення, сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).

Біяграфія П. Д. Рэшатаў нарадзіўся ў вёсцы Бегунова (зараз у Калінінскім раёне Цвярской вобласці Расіі). Скончыў школу. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады на радзіме. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 г. у партызанах. Пасля пераходу лініі фронту з сакавіка 1942 г. зноў у Чырвонай Арміі, на Заходнім фронце. За ўдзел у аперацыі «Марс» у снежні 1942 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Славы 3-й ступені. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Лёзненскага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці.

Камандзір аддзялення 226-го стралковага палка 63-й стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт) сяржант П. Д. Рэшатаў вызначыўся 26 ліпеня 1944 г. у баі каля вёскі Абухава (Бешанковіцкі раён). Знішчыўшы каля 140 салдат праціўніка, рабіўшых спробу вырвацца з віцебскага «катла», падарваў сябе і яшчэ некалькі ворагаў апошняй гранатай.

Пахаваны на Вайсковых могілках у вёсцы Смародзіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Славы 3-й ступені.

Памяць Помнік у вёсцы Уна Лёзненскага раёна. Імем П. Д. Рэшатава названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лёзна.

Літаратура

Спасылкі 13 августа. Этот день в истории Твери День освобождения Лиозненского района Герои земли Тверской Тверская земля в годы Великой Отечественной войны // Тверская ордена «Знак Почёта» областная универсальная научная библиотека им. А. М. Горького

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці