Пік Балі́вар (4978 м) — найвышэйшая вяршыня Венесуэлы. Сучасная афіцыйная вышыня вызначана інжынерамі Дыега Дэйрасам, Карласам Рафдрыгесам і Напалеонам Эрнандэсам у 2002 годзе праз GPS-вымярэннеPérez et al (Sep. 2005): «Alturas del Pico Bolívar y otras cimas andinas venezolanas a partir de observaciones Gps.» INCI v.30, n.4, Caracas sep. 2005. Retrieved 2012-09-27. Геаграфічны бюлетэнь IGVSB-BG No 14

Да афіцыйнага перайменавання 30 снежня 1934 года пік зваўся Ла-Калумна (La Columna). Новае імя дадзена ў гонар нацыянальнага героя Сімона Балівара, бюст якога быў устаноўлены на вяршыні падчас першага ўзыходжання ў 1935 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Горы Венесуэлы Катэгорыя:Мерыда (штат)