Канстанцінава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Бабышкі, у басейне ракі Друйка.

Плошча паверхні возера 0,47 км². Даўжыня 1,08 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Плошча вадазбору 10,8 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з усходу на захад. Схілы катлавіны ўмерана стромкія, вышынёй 15—20 м, у верхняй частцы разараныя, на ўсходзе пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Ручаём возера злучаецца з ракой Друйка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна