Барвінок — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 22 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 3,5 км на ўсход ад вёскі Шамялі, у басейне ракі Друйка. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м. На поўначы ўпадае ручай з возера без назвы, на поўдні выцякае ручай у возера Берца.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Азёры Латвіі Катэгорыя:Абабіцкая група азёр