Лабе́йка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на поўнач ад горада Мёры, прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Бабарыкі і за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Пруднікі, у басейне ракі Вята.

Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня 11,8 м, сярэдняя — 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,76 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, на поўдні і поўначы больш стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі, участкі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера высланае ілам. Зарастае ўмерана. На ўсходзе выцякае ручай у раку Вята.

Літаратура

— С. 81.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна