Ка́спар Казі́меж Цецішо́ўскі (; , Азораў, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — , , цяпер Украіна) — магілёўскі архібіскуп і мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі.

Біяграфія Са шляхецкага роду Цецішоўскіх герба «Пяжхала», сын Дамініка, падчашага літоўскага. У 1760 выехаў у Рым, дзе паступіў у Семінарыю Прапаганды з намерам пасвячэння місійнай працы на Усходзе. Святарскія свяченні атрымаў у 1764 з рук папы Клімента XIII. Яшчэ падчас навучання ў Рыме быў прызначаны варшаўскім канонікам. Пасля вяртання дадому стау тытулярным біскупам Тэвестэ, а таксама каад’ютарам «cum iure successionis» (з правам наступніцтва) кіеўскага біскупа Францішка Асалінскага. У 1780 стаў афіцыялам варшаўскім і мазавецкага княства («vicarius in spiritualibus et officialis Varsaviensis ac per Ducatum Masoviae generalis»). У 1781 стаў мехаўскімабатам і збучынскім пробашчам, але неўзабаве адмовіўся ад пасады.

Пасля смерці біскупа Ф. Асалінскага, як яго пераемнік, склаў перад каралём Станіславам Аўгустам сенатарскую прысягу і 16 ліпеня 1785 адбыўся ўрачысты інгрэс на жытомірскую кафедру. Меў прыкры канфлікт з Гугам Калантаем, які дамогся прызначэння даходаў мехоўскага абацтва на карысць Кракаўскага Універсітэта. Абараняючы свае правы, біскуп Цецішоўскі атрымаў як кампенсацыю 25.000 злотых. У 1785 заснаваў жытомірскую семінарыю, склаў яе статут. Ягоным сакратаром быў Ян Павел Вароніч. У 1787 спрыяў спыненню яўрэйскіх пагромаў у Бярдзічаве. За ўдзел у працы ваеннага дэпартамента быў узнагароджаны Ордэнам белага арла. Падчас пасяджэння Вялікага Сойму бараніў правы Касцёлу. У 1792 дамогся прызначэння грошаў на будаўніцтва новых 24 касцёлаў на Кіеўшчыне і Брацлаўшчыне. Шчыра падтрымліваў Канстытуцыю 3 мая, у якой бачыў галоўную магчымасць адраджэння краіны. 10 мая 1791 выдаў пастырскі ліст, у якім наказаў адпраўляць у сваёй дыяцэзіі малітвы ў гонар новага закону.

У 1795 прызначаны Кацярынай II пінскім біскупам з рэзідэнцыяй у Жытоміры. У 1798 апостальскі нунцый Лаўрэн Літа скасаваў гэту дыяцэзію як некананічна ўтвораную і заснаваў Луцка-Жытомірскую, аб’яднаўшы дзве былыя дыяцэзіі — Луцкую і Кіеўскую. 26 верасня 1798 адбыўся інгрэс Цеціўоўскага на яе кафедру. Адразу ж Цецішоўскі пераехаў у Луцк. Спрыяў развіццю польскага школьніцтва на Валыні. 27 красавіка 1827 прызначаны магілёўскім архібіскупам. Тым не менш заставаўся ў Луцку. У апошнія гады жыцця страціў зрок і магчымасць хадзіць. У 1830 стаў ахвярай правакацыі, калі канонік скернявіцкі даў яму падпісаць даумент, які пасля стаў адозвай супраць паўстанцаў.

Літаратура Krzysztof Rafał Prokop, «Biskupi kijowscy obrządku łacińskiego XIV—XVIII w. Szkice biograficzne», Biały Dunajec — Ostróg 2003, s. 116—120. Bp Michał Godlewski, «Kacper Kazimierz h. Kolumna (1745—1831)», [w:] PSB t. IV, Kraków 1938, s. 38—39. Ks. Witold Józef Kowalów, «Abp Kacper Kazimierz Cieciszowski (1798—1831)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 4 (17) 1997, s. 36—39; Ks. Feliks Sznarbachowski, «Początek i dzieje rzymskokatolickiej diecezji łucko-żytomierskiej obecnie łuckiej», Warszawa 1926, s. 102—110.

Спасылкі

Катэгорыя:Біскупы кіеўскія Катэгорыя:Біскупы пінскія Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Архібіскупы магілёўскія Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старшыні Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма